Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
22 Август 2025, 06:16:34
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 43 44 46 47 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 410243 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« Ответ #1320 : 03 Март 2008, 16:32:31 »

Русіфікатарская палітыка антыбеларускага ЗАГСу

Беларусы, якія прыходзяць у ЗАГСы, каб зарэгістраваць сваіх нованароджаных дзяцей, даведваюцца шмат чаго новага пра самых сабе. Чыноўнікі тлумачаць ім: “Вы, папа и мама, можете быть только украинцем или русским. Потому что так записаны ваши родители в ваших свидетельствах о рождении. Значит и ребёнок не может быть белоруссом. Это закон…” Такім чынам тысячы беларускіх семьяў ня могуць запісаць сваіх дзяцей беларусамі. Гэта ўсё творыцца нягледзячы на тое, што ў пашпартах даўно адменена графа “нацыянальнасьць”. Маскоўская імпэрыя на працягу многіх пакаленьняў таптала беларусаў і раскідвала па сваіх шырокіх плошчах. Старэйшыя і нат маладзейшыя людзі раскажуць, як іх запісвалі ў рускія, або як яны ратаваліся ад ГУЛАГу, запісваючыся палякамі. Але нават пры саветах грамадзянін мог запісаць сабе нацыянальнасьць паводле свайго жаданьня (саветы ня надта праймаліся гэтым, бо была “новая обшчность – “советскій народ”).

У прынцыпе гэта ёсьць праблема чыста фармальная. У большасьці краінаў сьвету адменена “нацыянальнасьць”. Усе грамадзяне называюцца і лічацца ў адпаведных дзяржавах палякамі, амэрыканцамі, немцамі і г.д. Тым больш ня можа быць праблемаў, калі сямья хоча запісаць дзяцей пад імем тытульнай нацыі краіны. Чаму раптам лукашысцкія адміністратары сталіся такімі “прынцыповымі”? Прычыны зразумелыя. Гэта дае нагоду антыбеларускаму рэжыму яшчэ раз гаркнуць беларусам клясічнае “Асадзі назад!” А да таго ж дапамагае ненавісьнікам і русіфікатарам прадэманстраваць, што “Белоруссия – многонациональная страна, а белоруссы в ней нацмены”. Наступным крокам акупанцкай адміністрацыі мусіць, відаць, быць вымярэньне галоваў нашых дзяцей фашыстоўскім цыркулям, якім карысталіся “ісьцінныя арыйцы”, пакараныя Нюрбэргскім трыбуналам. Але і цяпер гэты зьдзек з нашых дзяцей ёсьць нішто іншае як фашызм – расейскі фашызм.

http://pbpf.org/art.php?art=1451&cat=7&lang=be
Записан
Страниц  : 1 ... 43 44 46 47 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,109 секунд. Запросов: 20.