субота, 3 мая — кватэрнiк Вiктара Сямашкi i кумпанii
Віктар Сямашка — беларускі паэт, музыка і радыёжурналіст. Cпэцыялізуецца на разнастайных духавых інструмэнтах і шукае сынтэз між фры-джазам, фальклёрам, акадэмічнай і электроннай музыкай. Асноўнае крэда — спантанная імправізацыя.
Граў у складзе музычна-паэтычнай фармацыі «Кузьнец і Сяманя», ансамбля інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін» (у некаторых праграмах выкарысталі вершы В.Сямашкі), супрацоўнічаў з псіха-фольк-гуртом «Нагуаль». На рахунку Віктара выступы ў розных краінах Эўропы і вялікая колькасьць сольных альбомаў. У іх ліку альбом «г. М», выдадзены расейскім лэйблам Clinical Archives, сумесная праца з французскім імправізатарам Крыстофам Мэльенам, альбом «Biotope».
У 2013 г. Віктар стаў пераможцам конкурсу электраакустычнай музыкі Formanta, які ладзіла беларускае «Радыё Культура». Акром таго, Віктар Сямашка — аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, а таксама радыёпраграмаў пра беларускую музычную культуру «Новая зямля» й «Кракатук»
Кумпанiю Вiктару саставяць гарадзенскi перкусiянiст Iгар Адасiк, якi ўжо не раз акампанiраваў спантанным iмправiзацыям Вiктара, i можа яшчэ хто з гарадзенскiх музыкаў.
Iнфармацыя пра кватэрнiк: +375 296 908 605.