“У госці да Дзеда Мароза” Маршрут: Гродна – Каменец – Белавежская пушча – Гродна
У самым цэнтры Белавежскай пушчы месціцца рэзідзенцыя Дзеда Мароза. Тут у яго і домік распісаны, кабінет для работы. Адразу ля рэзідзенцыя гасцей сустракаюць два драўляныя рыцары – Дуб-Дубовіч і Вяз-Вязавіч. Паблізу ад галоўнай елкі месцяцца скульптурныя кампазіцыі з дрэва па матывах казак “Беласнежка і сем гномаў” і “12 месяцаў”. Кожны месяц мае выяву адпаведнага знака задыяка. Згодна паданням, калі дакрануцца да свайго месяца і загадаць жаданне, то яно абавязкова збудзецца…
7.00 – збор групы, знаёмства з экскурсаводам, ад’езд групы. Прыдарожная інфармацыя – турысты пачуюць цікавую інфармацыю ад экскурсавода пра лёс Пушчы.
9.00 – санітарны прыпынак (10-15 хв.)
11.00-12.00 – Каменец. Аглядная экскурсія па горадзе з наведваннем Белай вежы (помнік барончага дойлідства 13 ст.). Мы ўбачым царкву св.Сімеона (1912-14 гг.) у псеўдарускім стылі, гімназію (1931), іешыву “Талмуд Кнесет Бэйт-Іцхак” (1930-я гг.), сама сінагога была выкарыстана пры будаўніцтве Дома культуры, касцёл св.Петра і Паўла (1925 г.), млын (1-я пал. ХХ ст.), помнік заснавальніку Камянецкай крэпасці валынскаму князю Уладзіміру Васількавічу, радавую пабудову горада (19-пач 20 ст.)
13.00-16.00 – Белавежская пушча. З наведваннем рэзідзенцыі Дзеда Мароза, музея прыроды і вальераў з жывёламі
16.00-16.30 – ад’езд у Гродна
20.00-20.30 – прыезд у Гродна
Экскурсіі будуць праходзіць - 20.12.2013г. і 06.01.2014г. Запісвацца па наступным н.т.: +375 29 3761989, +37529 3311883, +375 152 969119
Добавлено: [time]Thu Dec 5 09:32:20 2013[/time]
Вялікі, вялікі дзякуй! Канешне паедзем разам скараць гурбы снегу ў Дзядулі Мароза
