Які тут сэнс? Я думаю такі. Вы, магчыма, мяне зараз будзеце абвінавачваць у троллінгу, але я скажу, что калі вы хочаце быць здаровым, сільным і вясёлым, то што датычна харчаваньня павінны адмовіцца ад усякага, прабачце, але г...на... Што гэта- г...но? У пэўным сэнсе дадзенае азначэньне можа паказацца занадта унівэрсальным, але калі вы харчуецеся хлебам на вайне гэта адно, а калі вы яго запіхваеце ў сябе занадта ў нашых, такіх, болей-меней мірных умовах, то гэта зусім іншае. Сьвінню чым кормяць каб яна была найбольш трустай і мясістай, так скажам? Усім такім... па сутнасьці, вугляводамі. Дык вось, калі чалавек разважае пра харчаваньне- а камень сутыкненьня- бялковая ежа, бо з астатнім болей-меней ясна- тое ж сала, як жыр- лёкка можна замяніць сланечнікавым маслам, хаця, калі гаватаць яечніцу нармальна, па-беларуску, то яно дадае занадта салодкі прысмак. Дык вось, калі вы пераходзіце на вегетарыянства, то задаецеся вельмі важным пытаньнем- а дзе замена? А замены няма. Вы харчуецеся тады поўнай лухтой, не, ну, можна гарэхаў набраць, але... Ну, вы уяўляеце сабе такое?))) Ну, бабовыя, таксама добрая ежа, але гарох з фасольлю ня кожны будзе есьці настолькі- бо густы вельмі розныя. Не трэба выдумляць ровар. Вы хочаце быць стройным і моцным? Дык не мяса робіць вас такімі... Робіць вас такімі бульба, хлеб ці каша. Можа, магчыма і мяса зрабіць, але хто яго столько есьць?)) Формула тут простая- мяса, рыба- садавіна, агародніна. Будзеце сябе адчуваць Цэзарам.

А тут нехта па тэлевізіі казаў, што любіць вельмі дранікі і малочны суп. Ну, вядома, харчуйцеся "дурныя" тым, што там нахлусілі, але калі нармальна... Ладна, зараз думку перарву і так сказаць, з другога боку пачну, а можа быць і проста працягну, што там пісаў)) Дык вось, вегетарыянец (менавіта ў нашых умовах) шукае, што паесьці бялковага і гэта рэальная праблема бо нават рыбу любіць не кожны, сыр, ну, таксама так-сяк, гарэхі калі будзеце есьці.... ну, адны дарагія, а іншыя, напрыклад, арахіс, ну, з'ешце яго шмат і будзеце потым мучацца, бо пасьля іх піць трэба шмат. Да таго ж арахіс- не самая здаровая ежа: ёсьць некаторыя дадзеныя, што калі харчавацца толькі ім і газіроўкай, то цераз 2 тыдня ў вас разладзяцца УСЕ сістэмы арганізму. Дык вось, таму вегетарыянец з-за недахопу бялку ўжывае яго вельмі няшмат (і зноў жа я кажу пра вегетарыянца ў нашых умовах) і нават можа недзе ў гугле паглядзець, колькі яго наогул трэба каб "не загнуцца")) Там, дзесьце грамаў 60-100 на сярэднястатыстычнага чалавека і атрымваецца так, што вы будзеце жыць на кашцы, на жаль. Ці на бульбе. А вось пасьля прачытаньня зрабіце экспэрымэнт: харчуйцеся нядзелю, хоць, "па вегетарыянску" і потым нядзелю "па-нармальнаму"))) і паглядзіце, колькі будзеце спаць. Думаю, гэта будзе правільны індыкатар, найбольш выразны. Не, вы можаце спаць няшмат, але ці будзе вам хацецца гэтага.

Так, што не дурыце сабе галаву ўсялякім выдумляньнем.... Хочаце быць здаровым і вясёлым? З раніцы ешце мяса (рыбу) і шмат, у абед можна трошку бульбы (1-2 бульбіны, ўсяго) ці кашы, а вечарам садавіну і ў вас НІКОЛІ ня будзе "жывата"- ніколі ня будзе лішкавай вагі... Вы скажыце зараз пра мараль? Але я зараз не пішу пра мараль, бо як сказаў Уорэн Баффэт, як ён выразіў адно з фундамэнтальных правілаў інвэставаньня- інвэставаць трэба туды, што падабаецца вам асабіста. Дык вось, вам падабаецца асабіста есьці невядома што? Не ў крыўду, проста, я гэта так назваў і нават не кажучы пра тое, што беларус (можаце сябе кім заўгодна называць, але калі вы жывеце ТУТ, то ў любым выпадку ваш арганізм адчувае ўплыў пэўных умоваў і таму яму трэба ТО, ТО і ТО, на іншай зямле, скажам так, іншыя ўмовы і таму ў Індыі жывуць вегатарыянцы, а Беларусь заўсёды вырабляла сьвініны ў пераліку на 1 жыхара як у ЗША) павінен есьці шмат тлустага. Калі вы паглядзіце на нацыянальную кухню, то ўбачыце шмат тлустага- так народ харчаваўся і заўсёды будзе харчацца і не трэба слухаць гэтых усялякіх дыетолягаў, бо зараз псыхоз нейкі йдзе "о, якое тлустае, мяса". Вы думаеце вегетарыянцы- лепшыя? Ну тады скажыце мне чаму няма тэмаў "ем мяса і давайце пра гэта паразмаўляем"

Па сутнасьці, гэта ж правакацыя, якая амаральна па сваёй сутнасьці (вось я і пра мараль пачаў пісаць))) не судзіце строга, проста, пішу, што называецца "з катушак", як думка йдзе і тэкст няма ахвоты так рэдагаваць)))). Ну, вегетарыянцы правакуюць (ну, думка такая- калі ёсьць думка- гэта адзначае што яе даў Бог і так яно і ёсьць...) тых, хто харчуецца, там, мясам, маўляў, вось вы, бедных жывёлаў... якія вы дрэнныя, ВЫ ВЫ ВЫ... І тут я не бачу розьніцы- правакаваць і есьці "траву" ці есьці мяса і маўчаць. А калі вы йтак ешце мяса, дык навошта нешта мяняць? Вегатарыянства НЕ ПРЫНЯСЕ вам рэальных зьменаў у жыцьці хаця б таму, што вы самі не ведаеце чаму перасталі яго есьці "ну, я вот думаў гэта і то і гэта...", а рэальна, ёсьць нешта такое, што вас прымусіла ад яго адмовіцца? І так і атрымваецца, што гэта ЭГА, г.зн. я не ем мяса і таму "я лепш за цябе".

Добавлено: 04 Ноябрь 2013, 21:34:09
Вось, напрыклад, як вышэй у паведамленьні ўказана, што пэўныя тыпы вегатарыянцаў не ядуць мёд. Тут, наогул, нават з пункту погляду маралі не зразумела. Тыпу, "чалавек эксплуатуе пчол", ну, ладна, пчалавод стварае сям'ю і глядзіць за ёй- пчолы харчуюцца мёдам, а ў зіму- не паўсюль, але кормяць сахарным сіропам- і на ім яны ЛЕПШ зімуюць. Дык у чым тады праблема? Чаму нельга падзякаваць пчолкам за тое, што яны ДАЮЦЬ нам мёд??
Добавлено: 04 Ноябрь 2013, 22:43:00
Ну і спорт, абавязкова...
Добавлено: 04 Ноябрь 2013, 23:43:04
))