Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
09 Август 2025, 00:03:09
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: как добиться возобновления tvp1  (Прочитано 11999 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
ra
Гродненец
**

Репутация: +1/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 225


Солнце не стоит на месте.

Просмотр профиля
« Ответ #30 : 07 Декабрь 2005, 02:45:01 »

На польскім канале TVP-1 – тэлетэкст на беларускай мове

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава, РС

Першая праграма польскага тэлебачаньня пачала надаваць разам з галоўным выпускам навінаў беларускі пераклад гэтых навінаў, за якім можна сачыць праз тэлетэкст. Гэта беспрэцэдэнтны крок з боку замежнага тэлеканала.


Галоўны выпуск навінаў на першым канале польскага тэлебачаньня (TVP1) выходзіць у эфір штодзённа а 20:30 паводле менскага часу. Адначасова гэты я ж навіны перадае таксама канал “Палёнія”, які разьлічаны перадусім на замежнага гледача.

Цяпер на старонцы тэлетэксту № 755 ад 20:30 выпуск навінаў польскага тэлебачаньня можна глядзець зь беларускімі субтытрамі.

Прадстаўніца тэлебачаньня Катажына Твардоўска кажа, што рашэньне зрабіць беларускія субтытры было выкліканае жаданьнем даць беларусам магчымасьць знаёміцца зь незалежнай інфармацыяй.

(Твардоўска: ) “Польскае тэлебачаньне вырашыла распачаць гэты праект, каб беларусы мелі доступ да аб’ектыўнай і незалежнай, на нашую думку інфармацыі, якую перадае першы канал у сваіх выпусках навінаў. Праект скіраваны перадусім да тых, хто карыстаецца беларускай мовай”.

Паводле спадарыні Твардоўскай, праект не разьлічаны на нейкі канкрэтны час, а будзе працягвацца, пакуль гэта будзе патрэбна.

(Твардоўска: ) “Мы спадзяемся, што праект будзе ажыцьцяўляцца да часу, пакуль у Беларусі не зьявіцца дастатковая колькасьць незалежных мэдыяў. Мы, натуральна, хочам, каб гэта здарылася як мага хутчэй, і тады праект будзе завершаны”.

Між тым у Беларусі ўжо ёсьць першыя выпадкі, калі жыхарам заходняй часткі краіны адключаюць першы канал польскага тэлебачаньня.

Ці аўтары праекту на польскім тэлебачаньні не апасаюцца пашырэньня такіх забаронаў у сувязі са зьяўленьнем беларускамоўнай вэрсіі наівнаў?

(Твардоўска: ) “Мы маем сыгналы аб гэтым, ведаем, што ёсьць таксама спробы заблякаваць прыём перадачаў нашага тэлеканалу “Палёнія”, але мы ня будзем зьвяртаць на гэта ўвагі, ня будзем паддавацца, незалежна ад таго, што беларускія ўлады будуць рабіць. Мы спадзяемся, што беларусы ўсё ж змогуць прыймаць нашыя перадачы”.

Адметна, што беларускі тэлетэкст робіцца паводле правілаў клясычнага беларускага правапісу (“Тарашкевіца”) і бачны на тэлевізійных прыёмніках, якія маюць падтрымку для кірылічнага тэлетэксту.

Записан
Страниц  : 1  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,083 секунд. Запросов: 20.