Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Июль 2025, 11:28:52
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Гісторыя ў асобах: Міжваены Гродна 1919-1939 гг (Бі&#  (Прочитано 13255 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 29 Август 2013, 10:23:20 »

Патрошку закончваем працу над кніжкай. Канешне, гэта будзе не поўная энцклапедыя, а ўсяго толькі "матэр'ялы да біяграфій", аднак... Вось прыклад:
Янкоўскі Тадэўш // Jankowski Tadeusz - Кіраўнік мясцовай гарадской бібліятэкі. Аўтара выдадзенай у 1930 г. кнігі “Смерць Стэфана Баторага ў Гродна”, якая сталася першай з серыі гістарычнай бібліятэкі Гродна . На паседжанні Рады 1 чэрвеня 1937 г. з адказам на высунытыя абвінавачвання з боку Грамадскага клуба выступіў дырэктар бібліятэкі Тадэуш Янкоўскі Між іншым ён адзначыў, што гарадская публічная бібліятэка “займае месца на мяжы паміж навуковай арганізацыяй і установай асветы”. У яе засобах – каля 30 тысяч адзінак захоўвання; яна супрацоўнічае з іншымі бібліятэкамі і навуковымі пляцоўкамі праз дастаўку ім матэр’ялаў для рэгіянальных і іншых каталагаў., а так сама здейсняе паміжбібліятэчны абмен кнігамі ( з бібліятэкамі ў Вільні і Познані ). У кнігазбёры самой бібліятэкі можна знайсці кнігі па усіх накірункаў ведаў, зразумела, не забароненыя дзяржаўнай цэнзураю. Акрамя таго, Т.Янкоўскі адзначыў, што бібліятэчны кнігазбор складаецца з шасці амаль асобных збораў і фармаваўся на працягу доўгага часу рознымі асобамі, што так сама нясе пэўны адбітак на ягоным змесце. Пасля заангажаванне новага кіраўніка, пачынаючы з 1933 г., камплектаванне бібліятэкі адбываецца планава і сістэматычна з сялекцыяй кніжак, якія адпавядаюць асноўным яе прынцыпам. Новыя выдання набываюцца згодна каталогаў і бібліяграфія рэкамендаваных праз Міністэрства па справах рэлігій і грамадскай асветы.  – “Саюзам польскіх бібліятэкараў” ці на падставе навуковых выданняў, якія ўтрымоўваюць ацэну саміх твораў ( напрыклад – “Rocznik literacki”, “Nowa książka” ). Непасрэдны кантроль над дзейнасцью бібліятэкі зейсняюць грамадскі аддзел гарадскога ўпраўлення ды культурніцкі-асетная каісія Гарадской Рады, якая наўмысна дзеля гэтага ўтварыла спецыяльную падкамісія па бібліятэчных справах. Асобна Т.Янкоўскі аспрэчаў абвінавачвання ў распаўсюдзе “сучанснай расейскай літаратуры”. Ён адзначыў, што “перакладзеная на польскую мову сучасная руская літаратура, якая знаходзіцца ў бібліятэцы, у большасці паходзіць з папярэдніх збораў, аднак яна дазволена для бібліятэк нават больш нізкага ўзроўня...”. Наогул, як адзначыў дырэктар, вучнёўская моладзь не можа карыстацца з усяго кнігазбора. Бібліятэка вядзе наўмысны аддзел дзяцячай літаратуры і кніжак для моладзі, якія кампліктуюцца згодна з адпаведнымі цыркулярамі міністэрства і школьнай праграмай. Дзеля аблягчэння кантроля за маладымі наведвальнікамі была ўведзена сістэма каляровых картак, якімі пазначаецца ўзрост чытача на ягоным абанаменце і асобна – кніжкі адпаведнага накірунка. “Каліж і псля гэтага ў рукі моладзі трапляюць кніжкі для ніх непразначаныя, - закончыў Т.Янкоўскі, - дык толькі дзякуючы пасрэдніцтву бацькоў і апекуноў, якія дазваляюць ім карыстацца дарослымі абаніментамі ці адмбіраючы кніжку быццам бы для асабістага выкарыстання”. На думку дырэктара бібліятэка праводзіць, наогул, занадта жорсткі кантроль, сведчаннем чаго можа быць вусны зварот да яго з боку бацькоў вучняў старэйшых класаў гімназіі, якія прасілі стасаваць адносна апошніх больш лагодныя ўмовы, бо ў іншым выпадку дзеці схільныя карыстацца паслугамі прыватных бібліятэк, змест якіх адсочыць яшчэ цяжэй! У канцы 1936 г. выступіў у якасці эксперта пры камісіі па ўдакладненні герба горада. Па некаторых звестках, загінуў у Катыні .
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,106 секунд. Запросов: 19.