Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
11 Август 2025, 19:45:35
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Абмеркаваньне палітычных партыяў і рухаў  (Прочитано 5801 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 26 Ноябрь 2007, 20:36:48 »

Асьвета і сіла

"(...) сытуацыя палітычнага развалу псэўдаапазыцыі і імітацыі, якую стварылі на Беларусі непрыяцелі беларушчыны, у прынцыпе ня можа прывесьці да якіх-небудзь пераменаў у жыцьці і палітыцы. Палітычнае балота – мэтад гарантаванага існаваньня дыктатуры. Для пераменаў і перамогі неабходна стварэньне беларускай нацыянальнай сілы. Для кансалідацыі беларускай сілы неабходна нацыянальнае асьветніцтва грамадзтва, якое фармуе нацыянальную сьведамасьць. Гэта ёсьць азбука, ня вывучыўшы якой ніхто ня стане чытаць. Ніхто не ўратуе, не збудуе і не ўзьвялічыць Беларусь, акрамя самых беларусаў, якія, шануючы сябе, з гонарам будуць любіць сваю беларускую мову, Бацькаўшчыну і свабоду. Трагедыя і драма Беларусі ў тым, што такіх беларусаў мала. Унутраная акупацыя, рэжым, русіфікацыя, нішчэньне памяці і культуры ёсьць вытворныя чыньнікі гэтага замкнёнага кола драмы, якое ўдалося ненадоўга прарваць у 1991-м як толькі вырасьлі першыя парасткі народнай сілы (Беларускі Народны Фронт).

Раней я пісаў пра асноўныя складнікі асьветніцтва і нацыянальнага адраджэньня. Гэта – мова, гісторыя, дзяржава. Галоўнай у гэтай трыядзе ёсьць мова. Бо толькі пакуль існуе беларуская мова, будзе жыць Беларускі народ.

Цяпер антыбеларускі рэжым яшчэ больш узмацняе русіфікацыю і нішчэньне беларускай мовы. У асьветніцкай палітыцы Фронту і нашай народнай партыі абарона і сьцьвярджэньне беларускай мовы павінна стаць у гэтым моманце прыярытэтным дзеяньнем. Неабходна прапанаваць мадэль жыцьцёвых паводзінаў ва ўмовах унутранай акупацыі і перасьледу ўсяго беларускага. Да слова сказаць, напрыклад, у эміграцыі ўсе народы (акрамя, відаць, беларусаў) прынялі вельмі простую і эфэктыўную мадэль: як толькі пераступіў парог і ўвайшоў у свой дом, — гаворым выключна на сваёй мове. Гэтак жа і са сваімі, дзе б ні былі."

"Цяпер ёсьць шмат маладых беларусаў, якія прыхільныя да сваёй мовы, гісторыі і культуры, але з прычыны акупацыйнага школьнага выхаваньня не гавораць па-беларуску. І тут ёсьць дакладныя рэкамэндацыі, каб іхныя дзеці з самага маленькага ўзросту бездакорна загаварылі на беларускай мове. Ёсьць магчымасьць перакуліць піраміду русіфікацыі наадварот: бацькі — па-руску, дзеці – па-беларуску. Спосаб паводзінаў і дэрусіфікацыі ва ўмовах асіміляцыйнай палітыкі нам трэба абазначыць у бліжэйшы час. Асноўныя прынцыпы. Якія, не сумняваюся, будуць дапрацаваныя шляхам грамадзкага абмеркаваньня."

Урывак з выступу Зянона Пазьняка на лістападаўскім сойме КХП-БНФ
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,106 секунд. Запросов: 20.