Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Август 2025, 17:46:19
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Спынім кітайскае нашэсце на Беларусь!  (Прочитано 6736 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #30 : 03 Май 2013, 00:43:46 »

КРЫЧАЎСКІЯ БУДАЎНІКІ СЯДЗЯЦЬ БЕЗ ПРАЦЫ: НОВЫ ЗАВОД БУДУЮЦЬ… КІТАЙЦЫ

Чатыры гады таму крычаўцы цешыліся новай будоўлі: за 5 кіламетраў ад гораду паўстае другая лінія цэментавага заводу магутнасцю амаль 2 млн т за год. Маштабныя інвестыцыі абяцалі жыхарам новыя працоўныя месцы. Але тыя, хто вярнуўся з заробкаў у Расеі, пабачылі зусім іншую карціну. Рэпартаж з праграмы “Без межаў”.


 “У гэтак званым чайна-таўне цяпер жывуць каля 500 кітайцаў, якіх прывезлі на будаўніцтва новага заводу. Прадпрыемства будуюць за сродкі “звязанага” кітайскага крэдыту. Паводле дамовы, будаваць яго і наладжваць тэхналагічнае абсталяванне маюць кітайскія адмыслоўцы”, – гаворыць эканаміст Мікалай Гердзій.

Жыхары райцэнтру не разумеюць палітычнай карысці ад кітайскага шматмільярднага крэдыту, але бачаць шкоду для сябе. Найбольш яны здзіўленыя з дзеянняў мясцовых уладаў, якія замест пошуку новых аб’ёмаў працы для сваіх прадпрыемстваў, зачыняюць іх. Напрыклад, такія, як СПМК 113. Гэтая арганізацыя займалася будаўніцтвам, але пры пабудове новага заводу месца для яе не знайшлося. “У гэтай арганізацыі працавалі каля ста чалавек. Яна зачынілася толькі таму, што не было працы”, – дадае Гердзій.

Жыхары, што засталіся без працы, маюць два выйсця: або выехаць на заробкі ў суседнюю Расею, або займацца кантрабандаю. Мясцовыя вывозяць у Расею чорныя і каляровыя металы, мінеральныя угнаенні, харчы ды алкаголь.

Крыніца: Белсат ТВ

https://pieramoha.org/artykuly/kryczauskija-budauniki-siadziac-biez-pracy-novy-zavod-budujuc-kitajcy
Записан
Страниц  : 1  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,083 секунд. Запросов: 20.