ЛЮСТРАЦЫЯ? ТАК!
Праблема люстрацыі існуе для кожнай краіны, якая пасьля вызваленьня мусіць пазбавіцца ад знаходжаньня ва ўладзе (дзяржаўны апарат і некаторыя грамадскія інстытуты (царква, СМІ і г.д.), асобаў, якія таемна супрацоўнічалі са сьпецслужбамі і хавалі гэтыя факты), тых, хто праводзіў у жыцьцё антыбеларускую палітыку акупантаў. Некаторыя асобы павінны быць пазбаўлены права працаваць па сьпецыяльнасьці - юрысты, выкладчыкі.
Гэта жыцьцёва неабходна для таго, каб краіна мела магчымасьць імкліва разьвівацца ў рэчышчы нацыянальных, дэмакратычных патрабаваньняў, каб не было пагрозы гэтаму разьвіцьцю.
У нашым, беларускім выпадку, гэта надзвычай актуальна. Менавіта дзякуючы таму, што ў 1991 г., з-за шэрагу акалічнасьцяў, не была адлучаная ад улады здэнацыялізаваная каамуністычная намэнклятура, адбыўся рэнэсанс саўдэпіі, у трагіпарадыйным калгасным выглядзе - ўзьнікненьні і існаваньні антыбеларускага рэжыма Лукашэнкі.
Былы каардынатар Апазіцыі БНФ у ВС 12 скліканьня, С.Навумчык (ад 18.04.2013 "Радыё Свабода"), аргументавана ставіць пытаньні пра люстрацыю - "Гэта — прадстаўніца КГБ, на судзе ў Ашманях яна патрабуе пакараць фатографаў за "Belarus Press Photo 2011". Ну што — хто-небудзь жадае ізноў папракнуць дэпутатаў БНФ за тое, што ў 1991-ым мы патрабавалі люстрацыі? Нехта сумняецца, што без люстрацыі пасьля падзеньня рэжыму не абысьціся? Ці мадам працягне кар’ерны рост у дэмакратычнай Беларусі пад воклічы "Ня трэба паляваньня на ведзьмаў!", якія мы чулі ў 91-ым?"
Мушу, у сувязі з той спрэчкай, якая адбылася на форуме "РС" - адносна вышэйзгаданага артыкула С.Навумчыка, падкрэсліць неабходнасьць папярэдняга(!) абмеркаваньня абавязковага правядзеньня люстрацыі ў пост-акупаванай Беларусі.
Неабходна адзначыць, што кола тых, хто пападзе пад люстрацыю, павінна быць дакладна акрэсьлена Законам. Гэта ў інтарэсах абсалютна пераважнай часткі беларускай грамадскасьці, у інтарэсах існаваньня і пасьпяховага разьвіцьця беларускай дзяржавы.
Ёсьць структуры, якія павінны, практычна цалкам, патрапіць пад дзеяньне Закона аб люстрацыі - КГБ, Рада бясьпекі, Адміністрацыя прэзідэнта, МУС, "палатка" (усіх скліканьняў), ідэалягічная служба, вядучыя чыноўнікі абласнога і раённага зьвеньняў, рэктары ВНУ, судзьдзі і ўвогуле тыя, хто спрычыніўся да палітычнага перасьледу беларускіх патрыётаў.
Нельга абмінуць і пытаньне люстрацыі былых прадстаўнікоў камуністычнай намэнклятуры ("лидеров оппозиции"), якія пад кіраўніцтвам адпаведных сьпецслужбаў утварылі псэўдаапазіцыю і спрыялі не толькі ўтрыманьню існуючага рэжыма, а і фактычна дзеілі на карысьць варожай дзяржавы.
(Як падаецца, у Законе таксама павінны дакладна быць вызначаны тыя асобы, якія таемна спрыялі беларускім нацыянальным патрыятычным сілам у вызваленьні Беларусі ад акупацыі і павінны быць вызвалены ад наступстваў люстрацыі).
Што б не казалі пра марнасьць спадзеваў беларускіх патрыётаў на люстрацыю - установы датычныя да акупацыйнай палітыкі беларусфобіі, яны не могуць схаваць сваё красамоўнае стаўленьне да люстрацыі.
Вось што неяк выказаў прадстаўнік КГБ. Пытаньне - "В ряде государств приняты законы о люстрации. возможно ли это в Беларуси, и как вы относитеськ такой идее?"
Прадстаўнік КГБ - "Я отрицательно отношусь к подобным законам. Считаю, что они нарушают права, заложенные в Декларации прав человека. По моему мнению, такие законы принимаются в угоду конкретным политическим лобби, которые хотят убрать своих политических оппонентов, отодвинуть их от власти и самим занять их место. Заняв эту нишу, они будут делать то же самое (привлекать население к сотрудничеству со спецслужбами - ИФ), ведь ни одна спецслужба не способна выполнить ни одной задачи без опоры на население. Без помощи граждан сегодня невозможно бороться с терроризмом, торговлей людьми и рядом других угроз современности.
У нас есть закон об оперативно-розыскной деятельности, которым предусмотрено, что сведения о лицах, конфиденциально сотрудничающих с органами госбезопасности, правоохранительными органами являются государственной тайной. Ничего кроме раскола обществу закон о люстрации не принесет."
Пасьля гэтай фарысейскай тырады, варта нагадаць, што люстрацыя, негалосна, праводзіцца ворганамі рэжыма ў адносінах да сьвядомых беларусаў - звальненьне з працы, выключэньне з навучальных установаў - правіла для рэжыма.
Люстрацыя прайшла (і ніякага расколу грамадства не назіралася) не толькі ў шэрагу дэмакратычных краінаў Эўропы - Нямеччыне, Чэхіі, Літве, Латвіі, Эстоніі і г.д., але і ў ЗША (Закон Макартні), Японіі (дэмілітарызацыя).
Несумненна, што абсалютная большасьць беларускага грамадства будзе шчыра вітаць адлучэньне ад улады, забарону на працу ў дзяржаўных ворганах, тых, хто дзеля сваіх карысьлівых мэтаў здрадзіў беларускаму народу.
Люстрацыя - гэта адзін з тых фактараў, які будзе спрыяць кансалідацыі грамадства, у стаўленьні да інтарэсаў свайго беларускага народа і беларускай дзяржавы. Люстрацыя, у пост-акупацыйным беларускім грамадстве - гэта тое, што адпавядае інтарэсам нацыі, яе правам.
Варта памятаць, што самы надзейны сьпіс тых, хто праводзіў палітыку дзяржаўнай беларусафобіі і аказваў падтрымку рэжыму, знаходзіцца ў беларускага народа - пацярпелых ад перасьледу. Гэты сьпіс не зьнішчыць.
Ды і выдаваць будуць, сваіх калегаў, былыя абаронцы рэжыма без хістаньняў. Гэта праверана ў прыбалтыйскіх і іншых краінах, якія праводзілі люстрацыю.
Што тычыцца тых служак рэжыма, якія зьдзейсьнілі крымінальныя злачынствы - фальшавалі справы, забівалі, катавалі і зьбівалі людзей, яны павінны будуць адказваць перад судом, у адпаведнасьці з тымі ці іншымі артыкуламі Крымінальнага кодэксу, зьбеглыя будуць расшуквацца праз Інтэрпол.
Бенедзікт
https://pieramoha.org/artykuly/liustracyja-tak