Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Июль 2025, 18:32:58
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Экскурсия по городу  (Прочитано 21806 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
igor47
Гродненец
**

Репутация: +30/-0
Offline Offline

Сообщений: 242

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 18 Апрель 2013, 11:38:35 »

 
Фэст экскурсаводаў у Гродне: 13 бясплатных экскурсій для ўсіх ахвотных
Автор: s13. 17 апреля 2013 года, 12:03
Кейворды: Гродно, дата, новости города, события, экскурсии

Сёлета Фэст экскурсаводаў у Гродне ладзіцца з 19 па 21 красавіка. У праграме – экскурсіі па гарадзенскіх храмах, могілках і шэраг незвычайных тэматычных экскурсій.

Пра намер правесці ў Гродне некалькі бясплатных экскурсій арганізатары “Фэсту экскурсаводаў” у Беларусі загадзя паведамілі ў Гродзенскі гарвыканкам. Туды ж накіравалі назвы экскурсій і ўсе маршруты. Гэта  зроблена дзеля таго, каб не паўтарыўся сумны досьвед мінулага году, калі ніводная з запланаваных у Гродне экскурсій не адбылася: напярэдадні экскурсаводаў наведалі супрацоўнікі міліцыі і папярэдзілі, што экскурсіі  будуць разглядацца як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы.

Сёлета ў часе “Фэсту экскурсаводаў” гарадзенцы змогуць паўдзельнічаць і ў забароненых год таму экскурсіях, паведамляе “Твой Стыль“.

Сярод іх вельмі цікавыя, на думку арганізатараў, “З гісторы гродзенскай чыгункі”, “Гародня маргінальная ў пачатку ХХ ст.”, “Гродзенскімі шляхамі Васіля Быкава”.

Зусім новая і незвычайная экскурсія – “Вандроўка па занёманскаму фарштату”. Па гэтаму раёну вельмі рэдка водзяць экскурсантаў, бо ён лічыцца мадэрновым, сучасным, але вельмі насычаны гістарычнымі асаблівасцямі.

У праграме Фэста – шэраг экскурсій па храмах, у якіх будуць прадстаўленыя практычна ўсе канфесіі, і адмысловая экскурсія для выхаванцаў дзіцячага дома. Яна адзіная, да якой нельга далучыцца.

Ахвотным паўдзельнічаць ва ўсіх астатніх экскурсіях дастаткова з’явіцца ў адпаведны час да месца пачатку экскурсіі.

Акрамя Гродна, экскурсіі на Гарадзеншчыне пройдуць у Слоніме, Лідзе, Астраўцы, Наваградку, Ізабэліне.

Гродзенская вобласць
 
Гродна Экскурсія па касцёлу Звествання Маці Божай і былому брыгіцкаму манастыру 19 красавіка, 15.00,Касцёл Звествання Маці Божай на вул. К.Маркса Прадстаўнік касцёла
Анімаваная экскурсія для дзяцей дзіцячага домаМаршрут: Савецкая пл. – вул. Замкавая – Замкавая гара – тэрыторыя Новага замка 19 красавіка, 16.30 Таццяна Касатая
Старыя гродзенскія могілкіТэрыторыя могілак  на вул. Антонава

 
 19 красавіка, 19.00, уваход на тэрыторыю праваслаўных могілак з боку вул. Антонава Ігар Ламека
Экскурсія па сінагозе 20 красавіка, 11.00, каля сінагогі на вул. Вялікая Траецкая Экскурсія ад турфірмы“Мерцана”

http://mercana.by/
 
На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гародні. 20 красавіка, 13.00, каля мемарыяльнага знака Р.Гарнавых (Стары мост) Ігар Ламека
З гісторы гродзенскай чыгункі 20 красавіка, 15.00, каля водацяжных вежаў Кася і Бася (вул. Свярдлова) Экскурсія ад турфірмы“Мерцана”

http://mercana.by/
 
Пярліна беларускай архітэктуры – Каложская царква 20 красавіка, 16.00, каля царквы Св. Барыса і Глеба, Каложскі парк Прадстаўнік царквы
Гародня маргінальная ў пачатку ХХ ст. 20 красавіка, 18.00, каля Драмтэатра Сяргей Раманаў
Экскурсія па Свята-Уладзімірскай царкве 21 красавіка, 12.00, вул. Перамогі, 5 Прадстаўнік царквы
Вандроўка па занёманскаму фарштату 21 красавіка, 13.15, каля ўваходу ў Францішканскі касцёл на вул. Агародная Таццяна Касатая
Гродзенскімі шляхамі В.Быкава 21 красавіка, 14.30, каля помніка В.Д. Сакалоўскаму (вул. Савецкая, 6) Ігар Ламека
З гісторыі грэка-каталіцкай царквы ў Гродна 21 красавіка, 16.00, вул. Гараднічанская, 32 Прадстаўнік касцёла
Кінатэатральная Гародня 21 красавіка, 18.00, каля Драмтэатра Экскурсія ад турфірмы“Мерцана”

http://mercana.by/
 
Астравец Гісторыя Астраўца 21 красавіка,11.00 помнік Леніну Казак Ірына Чаславаўна
Ізабэлін, Ваўкавыскі раён Маўклівыя сведкі гісторыі Ізабэлінскага края 20 красавіка, 11.00, бібліятэка  в. Ізабэлін Свістун Ганна
Ліда “Горад Гедыміна” 20 і 21 красавіка, 11.00, гасцініца “Ліда” Алена Барыс
Навагрудак Архітэктурны воблік Наваргудка: тыповасць і унікальнасць 20 красавіка, субота, 11.30. музей імя А. Міцкевіча Мікалай Гайба
Слонім Старажытны Слонім 18 красавіка, 18.00, летні амфітэатр  у гарадскім парку Дзяніс Юрчык

Большасць экскурсій распрацаваныя спецыяльна дзеля Фэсту, але, калі будзе попыт, іх можна будзе паўтарыць для ўсіх ахвотных у любы час.

Арганізатары “Фэсту экскурсаводаў 2013″ у Гродне – ГА “Беларускі камітэт ІКАМОС” і турфірма “Мерцана”. “Фэст экскурсаводаў” узнік у 2009 годзе. Гэта шэраг бясплатных экскурсій па найцікавейшых мясцінах, па н##анальных маршрутах і тэмах. Галоўная мэта Фэсту, прымеркаванага да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА, – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень. Сёлета ў часе Фэсту запланавана каля 60 экскурсій па Мінску і яшчэ блізу 40 у больш чым 25 гарадах.

        
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,115 секунд. Запросов: 20.