“ПТУШЫНЫ ГРЫП ЗНОЙДЗЕНЫ ЯШЧЭ Ў АДНОЙ КІТАЙСКАЙ ПРАВІНЦЫІ”14 красавіка латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:
Успышка птушынага грыпа ў нядзелю знойдзена яшчэ ў адной правінцыі Кітаю. Адтуль атрыманы зьвесткі пра два выпадкі заражэньня людзей.
“З унутранай правінцыі Кітаю Хэнань атрыманы зьвесткі пра два выпадкі заражэньня птушыным грыпам H7N9”, -- паведаміла афіцыйная агенцыя навінаў “Сіньхуа”.
Да суботы, калі была атрымана інфармацыя пра заражэньне чалавека птушыным грыпам з сталіцы Пэкіна, усе падобныя выпадкі былі зарэгістраваны ў Шанхаі або ў суседніх зь ім правінцыях. Разам у Кітаі птушыным грыпам заразіліся 51 чалавек, і 11 чалавек памерлі.
Мяркуецца, што людзі заразіліся ад птушак, але ёсьць апасеньне, што птушыны грып H7N9 перажыў мутацыю і можа пераносіцца ад чалавека на чалавека. У многіх кітайскіх гарадах пачаўся масавы забой хатніх птушак.
У Шанхаі забаронена гандляваць жывымі птушкамі. Там таксама зачынены рынкі і забаронена галубіная пошта і спаборніцтвы галубоў. У Кітаі галубіная пошта і вырошчваньне сьпеўных птушак зьяўляюцца папулярным хобі.
На мінулым тыдні кітайскія урадоўцы паведамілі, што ўсе, хто захварэў, захварэлі ад хворых птушак, і няма выпадкаў пераносу віруса H7N9 ад чалавека чалавеку. Міжнародная Арганізацыя Аховы Здароўя пацьвердзіла гэтую выснову.
У сваю чаргу Сусьветная Арганізацыя аховы здароўя жывёл у чацьвер паведаміла, што праява птушынага грыпу H7N9 выклікала “надзвычайную сытуацыю”.
“Мы маем справу з вірусам грыпа, які мае вельмі нізкую патагенітальнасьць у адносінах да хатніх птушак”, але які можа выклікаць цяжкую хваробу, калі заражаны чалавек, -- заявіў старшыня Сусьветнай Арганізацыі аховы здароўя жывёл.
Атрыманая ад кітайскіх вэтэрынарных службаў інфармацыя сьведчыць аб тым, што заражаныя птушкі не дэманструюць якіх-кольвечы бачных прыкмет хваробы, таму цяжка заўважыць хворых птушак.
У Кітаі распачаты пошук патэнцыяльнай крыніцы віруса.
AFP/LETA
Пераклаў з латышскай В. Буйвал.
Крыніца:
www.diena.lv/pasaule/putnu-gripa-kina-atklata-vel-viena-province-14003226Можна, канешне, гукнуць “А нам што?!” Але больш мэтазгодна нам уважліва сачыць за тым, што адбываецца ў Кітаі. Прамаскоўскі рэжым паступова запаўняе сотнямі тысячаў кітайцаў нашу нацыянальна-дзяржаўную тэрыторыю. Хто дасьць гарантыю, што гэтыя “незапрошаныя госьці” не прынясуць які-небудзь жах з правінцыі Хэнань? Напрыклад, птушыны грып. Толькі гэтага беларусам і бракавала…
Сяргей Камароўскі
https://pieramoha.org/artykuly/ptuszyny-hryp-znojdzieny-jaszcze-u-adnoj-kitajskaj-pravincyji