Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
11 Август 2025, 19:20:22
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Абмеркаваньне палітычных партыяў і рухаў  (Прочитано 5799 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 12 Ноябрь 2007, 17:30:44 »

Зьезд моладзі БНФ прыняў стратэгічны плян дзейнасьці і пераабраў Алеся Каліту старшынём арганізацыі

_

11 лістапада, сядзіба Партыі БНФ. Адбыўся зьезд моладзі БНФ. 48 дэлегатаў з 14 гарадоў краіны ухвалілі дзейнасьць арганізацыі, зацьвердзілі стратэгічныя кірункі працы на бліжэйшы год, унесьлі зьмены ў палажэньне і абралі новае кіраўніцтва – старшыню, двух намесьнікаў і Раду. Кіраўніком арганізацыі пераабраны 23-гадовы юрыст Алесь Каліта.

Зьезд распачаўся сьпяваньнем гімну на словы Наталі Арсеньневай “Магутны Божа”. Зь вітальным словам выступіў старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка. Палітык павіншаваў дэлегатаў з пачаткам ІІ Зьезду Моладзі БНФ. “Беларуская ідэя – безупынная творчасьць. Сучасную дзяржаўнасьць мы пачалі ствараць толькі ў 1918 годзе. Бярыся за любую галіну працы дзеля Адраджэньня і ты будзеш першым, – дзяліўся з моладзьдзю развагамі Вінцук Вячорка. – Маладая хваля – моладзь БНФ – прыйшла ў Фронт. Гэта значыць, у партыі і ў нацыянальна-дэмакратычнай ідэі ёсьць выдатная будучыня.

Сустаршыня незарэгістраванага “Маладога Фронту” Сяржук Бахун павітаў удзельнікаў зьезду. Ён сказаў, што “ў сваёй дзейнасьці моладзь БНФ заўжды можа разьлічваць на саюзьніцтва “Маладога Фронту”. Адзін зь лідэраў грамадзянскай кампаніі “Джынс за Свабоду” Павал Юхневіч заклікаў маладых фронтаўцаў актыўней працаваць на вуліцы.

Дэлегаты ў цэлым пазытыўна ацанілі дзейнасьць працу кіраўніцтва моладзі БНФ. Многія зьвярнулі увагу на адсутнасьць камунікацыі паміж менскімі й рэгіянальнымі структурамі арганізацыі. У сувязі з гэтым дэлегаты зьезду ўнесьлі праўкі ў Палажэньне, згодна зь якімі забясьпечваецца прадстаўніцтва рэгіянальных суполак у кіраўніцтве і Радзе моладзі БНФ.

Удзельнікі зьезду зацьвердзілі стратэгічны план дзейнасьці арганізацыі, падзелены на дзесяць асноўных кірункаў. Вялікая увага ў ім надаецца адзначэньню 90-х угодкаў абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі і падрыхтоўцы маніфэстацыі 25 сакавіка 2008 года. Поруч з гэтым моладзь БНФ плянуе займацца палітычнай адукацыяй, культурніцкай дзейнасьцю, працай па паляпшэньні іміджу БНФ у грамадзтве.

На пасаду старшыні моладзі БНФ прэтэндавалі Алесь Каліта і былы намесьнік старшыні Сяржук Семянюк. Апошні узяў самаадвод. На безальтэрнатыўнай аснове Алесь Каліта быў падтрыманы большасьцю дэлегатаў. Намесьнікамі старшыні сталі Іля Богдан зь Менску й Сяржук Лацінскі з Бабруйску (як адказны за сувязі з рэгіянальнымі структурамі). Зьезд абраў Раду арганізацыі ў складзе 16 чалавек.

Дэлегаты прынялі таксама дзьве рэзалюцыі: у абарону палітычных вязьняў і ў абарону сацыяльных гарантыяў для студэнтаў і моладзі.

Моладзь БНФ, як моладзевае крыло Партыі БНФ, паўстала ў верасьні 2006 года. Налічвае болей за 500 сябраў ва усіх абласьцях краіны. Сёньня “Моладзь БНФ” – адна з найбольш актыўных палітычных арганізацыяў Беларусі.
 
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,104 секунд. Запросов: 20.