Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
16 Август 2025, 23:29:35
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: День Воли
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #10389979

Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: День Воли  (Прочитано 5982 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #0 : 08 Март 2013, 16:45:22 »

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

24-25 інтэрнэтпрастора прыкметна ажывілася, пайшла “новая тэма”, пасыпаліся камэнтары “спэцоў” і г.д. Йдзецца пра “фашыкаў”, як моладзь называе праявы і асобы нацызму рознага разьліву. Спачатку ў Менску арыштавалі, а потым адпусьцілі на волю расейскага нацыста па мянушцы Цясак. “ДэмСМІ” падрабязна паведамлялі пра гэты інцыдэнт і пра апэратыўныя дзеяньні ўладаў. А 25 лютага былі арыштаваныя ўжо некалькі асобаў (усе з беларускімі прозьвішчамі) у Менску, іх судзілі і далі суткі. Праваабаронцы кінуліся пратэжыраваць іх і сустрэліся (як яны распавялі журналістам) з грубымі парушэньнямі законадаўства. Гэтым разам ішлося пра сяброў “Европейского Действія”. У сувязі з гэтымі падзеямі Радыё Свабода дало спасылку на сайт гэтага “ЕД”. Аказалася, што ён нават у асноўным на беларускай мове. “ЕД” існуе ўжо год, але пра яго ніхто ня чуў. У іхнай праграме і паведамленьнях назіраецца навязьлівая эклектыка з сьвята “фашынг”, трывогі за Эўропу і іншай сумесі сур’ёзных і несур’ёзных пасылаў і ўстановак. Аналізаваць гэта не атрымліваецца, таму што ва ўсім адчуваецца лабараторная штучнасьць і прыцягненасьць за валасы.

Што гэта такое здарылася? Чаму праз год існаваньня рэжым раптам накінуўся на гэтых “ЕД”, ўсе зашумелі пра іх (каго яшчэ ўчора ніхто ня ведаў і ня чуў)? Мяркуем, што ўсё зьвязана з набліжэньнем Дня Волі, да якога застаецца роўна месяц. Кантора выцягвае з сваёй калоды новую глянцавую карту, якою зьбіраецца згуляць супраць беларусаў. Трэба чакаць павышанай актыўнасьці гэтых “ЕД” напярэдадні Дня Волі (улёткі, надпісы на сьценах, гуканьне сярод людзей). Зусім магчыма, што яны груба і навязьліва будуць крыкам заклікаць грамадзянаў “усем ісьці на Бангалор, адзначыць з патрыётамі Дзень Волі!” Усё, каб выклікаць у нармальных людзей раздражненьне і думку аб тым, што “усе яны з іхным нацыяналізмам прыпыленыя і фашыкі”. Мяркуем, што 24 сакавіка калона (учора яшчэ нікому невядомага) “ЕД” будзе актыўна маршыраваць пад сваім “крыжацкім сьцягам” на Бангалор разам з псэўда-БНФ, сэксменшасьцямі і іншай шпаной. Карцінка будзе пададзена адпаведная – “товарищи, от них надо держаться подальше!”

Беларускаму грамадзтву трэба ведаць гэта і не паддавацца на канторскую правакацыю. І на бангалорскі сабачнік з гэтай публікай не хадзіць.

Янка Базыль

http://www.bielarus.net/archives/2013/03/07/2966
Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,086 секунд. Запросов: 20.