Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
27 Январь 2026, 01:22:26
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Какой язык для Вас родной ?
русский - 439 (51,7%)
белорусский - 342 (40,3%)
другой - 47 (5,5%)
пох - 21 (2,5%)
Всего голосов: 642

Страниц  : 1 ... 71 72 74 75 ... 107 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Какой язык для Вас родной?  (Прочитано 306943 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #2160 : 17 Февраль 2013, 16:01:21 »

Такі, вось, ён, ніхто. Штосці забыўся яшчэ адзін абзачык скапіяваць:

Мне кажется, чем больше Россия нас будет зажимать своими газам и нефтью, тем больше вероятность того, что государство постарается вернуть утраченный интерес к белорусскому языку. То что язык можно возродить только на государственном уровне никто не будет оспаривать? Вот только делать это надо нежно, не обрубая все концы. Нас и старшие поколения говорить и думать по-белорусски уже не заставишь, а вот маленьких - в самый раз. То есть начинать с первых классов школы проводить предметы только по-белорусски, на телевидение пускать социальную рекламу вроде как про фликеры: "Пожалуйста, говорите со своими детьми по-белорусски". Так же пускать социальные ролики на тему "Зачем вообще нужен свой язык". И результатов ждать минимум лет черерз 30, а не прямо вот сейчас.

http://crazyhamster.livejournal.com/282527.html

Як бачна, нават гэты аўтар канчаткова не страціў веру ў адраджэнне. Смеющийся

Добавлено: [time]Вск 17 Фев 2013 23:54:20[/time]
«Министерство национализма»?
О попытках латинизации Белоруссии
http://www.stoletie.ru/slavyanskoe_pole/ministerstvo_nacionalizma_380.htm
Трэш ад кацапаў на выкарыстаньне лацінкі ў Беларусі.


http://www.facebook.com/photo.php?fbid=497095113659772&set=a.425947407441210.85170.209153092453977&type=1&theater

Добавлено: 18 Февраль 2013, 01:45:48
Дынамаўцам забаранілі пісаць па-беларуску нават лацінкай

Латышам кіраўніцтва КХЛ дазволіла пісаць прозвішчы па-латышску, славакам — па-славацку. А беларусам па-беларуску — не.

Аўтар: Павел Свярдлоў 22.06.2011 23:08

Кіраўніцтва КХЛ адмовіла мінскаму “Дынама” ў тым, каб прозвішчы хакеістаў былі напісаныя на майках на беларускай мове. 21 чэрвеня прэзідэнт лігі падпісаў дакумент, згодна з якім “перадача замежных імёнаў і прозвішчаў з кірылічных моваў на лацінку адбываецца па правілах рускай мовы”, — паведамляе сайт клуба.
 
Такія правілы транслітэрацыі зацверджаныя на бліжэйшыя тры сезоны. Па словах намесніка старшыні Праўлення КХЛ Уладзіміра Таржкова, падставаў для гэтага рашэння ў кіраўніцтва лігі было больш чым дастаткова.
 
Уладзімір Таржкоў: “У нас ёсць пэўныя дамоўленасці з тэлебачаннем. У наступным сезоне мы збіраемся як мага больш матчаў прапанаваць для трансляцыі. У тым ліку і заходнім гледачам. Ёсць доўгі спіс кампаній, з якімі супрацоўнічае КХЛ. Таму было прынятае рашэнне, каб усе прозвішчы на майках хакеістаў былі напісаныя лацінкай. Правілы транслітэрацыі аформленыя і зацвержданыя. Гэта датычыцца ўсіх каманд”.
 
Яшчэ адзін аргумент на карысць унармавання надпісаў на хакейнай форме — статыстычныя падлікі.
 
“Дрэнна, калі на сайце прозвішча напісанае адным чынам, у пратаколе — другім, на спіне — трэцім, а ў газеце “Спорт Экспресс” — чацвертым. А такія сітуацыі летась былі, — тлумачыць Еўрарадыё Уладзімір Таржкоў. — Таму мы ўсё гэта хочам уніфікаваць для мэтаў статыстыкі. Чалавек закінуў шайбу — і ён адзіным чынам будзе адлюстраваны паўсюль: у базе дадзеных, у пратаколе, у газеце, у куплеце, на спіне… Усё робіцца для гэтага”.
 
У сезоне 2010/11 ва ўсіх клубаў КХЛ, акрамя рыжскага “Дынама”, прозвішчы на спінах хакеістаў былі напісаныя рускімі літарамі. У траўні зварот наконт таго, каб на форме з’явіліся надпісы па-беларуску, накіравалі ў КХЛ мінскія дынамаўцы. “Мы хацелі напісаць па-беларуску на хатніх гульнях і па-руску на гасцявых. Кірыліцай”, — кажа кіраўнік прэс-службы “Дынама” (Мінск) Іван Караічаў. Адказу на гэты запыт дынамаўцы не атрымалі — відаць, таму, што новыя правілы былі ўжо на падыходзе. Згодна з імі, спачатку імёны замежных хакеістаў мусяць быць перакладзеныя на рускую мову. І толькі пасля запісаныя лацінкай (п. 10).
 
Тым не менш, выключэнні з новых правілаў КХЛ будуць — для славакаў, якія сёлета дэбютуюць у КХЛ, і для латышоў. Надпісы на форме рыжскіх дынамаўцаў амаль не зменяцца.
 
“У нас на выяздных матчах лацінкай на майках напісана, а на хатніх — па-латышску, І яны пішуцца па-рознаму”, — распавялі Еўрарадыё ў рыжскім “Дынама”. Адзінае, пра што латышскі клуб папрасілі ў КХЛ, — прыбраць з прозвішчаў хакеістаў надрадковыя і падрадковыя значкі. Калі раней на майцы абаронцы Аляксандрса Ніжывія (па-руску “Ниживий”) было напісана “ŅIŽIVIJS”, дык у наступным сезоне будзе і не па-руску, і не па-латышску: “NIZIVIJS”.
 
Такім чынам, латышскае “Дынама” (Рыга) і славацкі “Леў” (Попрад) атрымалі ад КХЛ прывілеі, а беларускае “Дынама” (Мінск) — не. Але дакументы (у тым ліку і аркушы з заяўкамі камандаў на сезон, дзе ўказваюцуа прозвішчы хакеістаў) падаюцца ў КХЛ пазней. Таму ў дынамаўцаў яшчэ ёсць магчымасць прапанаваць КХЛ перакласці на лацінку тыя прозвішчы, якія хочуць бачыць на майках сваіх куміраў заўзятары клуба. Пытанне ў тым, як на гэта адрэагуюць у КХЛ.
 
“У прынцыпе, нашая адмысловая служба гатовая падрыхтаваць спіс, узгоднены з беларускім бокам. Гэта ж не так шмат прозвішчаў — недзе 60… Дасведчаныя людзі транслітэруюць іх лацініцай. Аднастайна, каб усіх задавальняла”, — кажа Уладзімір Таржкоў.
 
Еўрарадыё запыталася: а калі ў беларускага хакеіста ў пашпарце лацінкай напісана “Ivanou”? Ўладзімір Таржкоў адказаў, што такое напісанне прозвішча мэтам КХЛ не адпавядае. Нават калі ты Іваноў — на майцы мусіць быць напісана “Ivanov”, і ніяк інакш!
 
У “Дынама” ж з сітуацыяй змірыліся і кажуць, што правакаваць КХЛ бесперспектыўнымі зваротамі не збіраюцца. “Навошта? Іх усё раўно адхіляць!” — лічыць Іван Караічаў.
 
Фота: www.hcdinamo.by.

Чытаць далей: http://euroradio.fm/report/dynamawtsam-zabaranili-pisats-pa-belarusku-navat-latsinkai
« Последнее редактирование: 18 Февраль 2013, 01:45:48 от Head » Записан
Страниц  : 1 ... 71 72 74 75 ... 107 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2026, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,166 секунд. Запросов: 21.