Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
04 Июнь 2024, 18:11:57
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: История Гродно в лицах  (Прочитано 159061 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #60 : 31 Январь 2013, 09:32:03 »

Федарук Уладзімір Трафімавіч
 ( 1885 - ? )

Амаль праз усю гісторыю беларускай Гародні, ды напэўна і праз гісторыю Беларусі (з вялікай літары) наогул, ідзе глыбокая, непераадольная мяжа. Яна раз і на заўсёды падзіліла нас на палітыкаў і тых, хто палітыкай ніколі не займаўся. Можа хтосьці палічыць гэта перабольшваннем, аднак існаванне праз апошняе стагоддзе ва ўмовах розных адценяў аўтарытарызмаў, прызвачыіла нас бачыць у кожным грамадскім учынку палітычны падтэкст. Нават экскурсію па беларускай Гародне нельга правесці без таго, каб у цябе за спіною не з’явіўся  міліцэйскі ЎВАзік, быццам людзей у форме сапраўды раптам зацікавіла мінулае іх Айчыны.
Гэта нібыта як у той старажытнай байцы пра страшэнны праклён, калі ўсё, да чаго дакранаўся сквапны чалавек пераўтваралася ў золата, ажно пакуль ён сам не сканаў без ежы ды вады сярод нязлічанных багаццяў. Сваеасаблівым праклёнам для гарадзенскіх беларусаў было тое, што ўсё, без выключэння, да чаго яны дакраналіся амаль адразу пераўтваралася ў палітыку! Іншая рэч, адбывалася гэта, часцей за ўсё, без іх веды і, нават, насупярак іхнім жаданням...
Ці варта пры гэтым казаць, што беларуская асвета – амаль пры кожнай уладзе, разглядалася як  справа амаль выключна палітычнага гучання. Магчыма менавіта таму, у свой час даведаўшыся пра лёс бяззменнага дырэктара беларускай школкі ў Гародне – Уладзіміра Трафімавіча Федарука, амаль адзінага чалавека, які здолеў на працягу дзесяцягаддзя захаваць сваю беларускасць і нават спрабаваў яе адстойваць, чамусьці зусім не здівіўся.
Ягоная біяграфія ў нічым падобна на біяграфіі іншых постацей беларускай Гародні. Нарадзіўся ў 1885 г., аднак дзе дакладна, з якой сям’і паходзіў – сказаць цяжка. Скончыў настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам. Нейкі Федарук у 1917 г. быў сябрам Вайсковага саюза Гарадзенскай губерніі, выканкама Савета сялянскіх дэпутатаў, Гарадзенскага аддзялення Усерасейскага камітэту дапамогі пацярпелым ад вайны ў Петраградзе, аднак, ці гэта адна і тая ж асоба – сцвярджаць не бярэмся.
У Гарадзенскай беларускай школе Уладзімір Федарук пачаў выкладаць у 1919 г., а ў худкім часе - прыкладна з 1921 года і па 1926, ён заставаўся яе дырэктарам. Тое, што сама па сабе пасада дырэктара беларускай школы, як і наогул, навучанне па беларуску, аўтаматычна пераўтвараліся ў палітыку, было не пазбежным. Не выпадкова адзін з мясцовых дзеячаў Таварыства беларускай школы у сваім артыкуле на тэму беларускага школьніцтва пісаў: “Нашыя “гаспадары”, не хочуць даць нам школы і цярпяліва выносяць нашую волю, пярэчачую іхнім інтэрэсам, чакаючы, пакуль не зломяцца нашыя сілы і мы змоўкнем ды дабравольна згодзімся быць прыгоннымі...”
І Федарук займаўся палітыкай. Першапачаткова гэта была толькі грамадская дзейнасць: яшчэ летам 1919 года ён становіцца сябрам Гарадзенскага беларускага настаўніцкага саюзу, у чэрвені 1920  – віцэ-старшыня Гарадзенскай беларускай школьнай рады, а ўжо ў кастрычніку 1920 года - сакратаром Гарадзенскага БНК, арганізацыю дакладна палітычнага характара. У сакавікі 1922 года Уладзімір Федарук прымаў удзел у арганізацыйным паседжанні Гарадзенскага камітэта Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны, а ўжо ў сярэдзіне жніўня таго ж самага года ўвайшоў у склад створанага ў Гародне Беларускага выбарчага камітэту. Магчыма, з’яўляўся сябрам Гарадзенскага беларускага дабрачыннага таварыства ды Гарадзенскага беларускага правінцыянальнага камітэту. Больш за той, вясной 1924 года, паводле польскай дэфензівы, Федарук удзельнічаў у канспіратыўных сустрэчах мясцовых беларускіх дзеячоў, якія праходзілі ў будынку... беларускай школы ў Гародне, гэта значыць ягонай школе, усяго ў некалькі кроках ад камендатуры паліцыі!
Вылучаўся ў Гродзенскую гарадскую раду на выбарах ў 1927 годзе ад беларуска-рускага блоку ( спіс № 12 ). На выбарах у сейм у 1928 годзе Федарук з'яўляўся сябрам беларускага акруговага выбаркаму. Вылучаўся ад блоку нацыянальных меньшасцяў ( спіс № 18 ) у сейм па выбарчай акрузе № 6. Сябра Гродзенскага аддзялення Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. Магчыма, меў нейкае дачыненне да адбыўшагася ў Гародне 29 сакавіка 1930 года арганізацыйнага сходу па ўзнаўленню БПС-Р.
Тут супадзення ў біяграфіі нашага сёняшняшняга героя і большасці мясцовых беларусаў нечакана скончваюцца. Нават неяк дзіўна, што пасля ўсяго вышэй пералічанага, Уладзімір Федарук здолеў захаваць пасаду настаўніка і тады, калі сама беларуская школа была ўжо зачынена, а летам 1928 года ён, нават, з’яўляўся кіраўніком курсаў беларускай мовы для настаўнікаў гарадскіх школ. Больш за тое. Ягоны сын праславіўся, як выдатны спарцмен-лёгкаатлет, які здабыў не адзін медаль для роднага горада.
Аднак, нажаль, не магчыма падмануць лёс. Паводле А.Цыхуна ў 1939 годзе, калі беларускасць, нават тая, што здолела ацалець, зноў пачала разглядацца, як палітычная справа, Уладзімір Федарук па даносу быў арыштаваны і рэпрэсаваны ворганамі НКУС.
Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,147 секунд. Запросов: 20.