Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Июль 2025, 05:35:59
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 3 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Экспериментальная площадка « ОфицероFF »  (Прочитано 11749 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Leo
Почетный гродненец
*****

Репутация: +87/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1335


Привет с того света.

S Просмотр профиля WWW
« Ответ #30 : 22 Январь 2013, 19:20:10 »



Упершыню ў Гродна!

AKUTE - вялікі сольны канцэрт

Адмысловы госць: "Прощай, привычка"
(экс-"Любимая вредная привычка", Гродна)

Эксперыментальная пляцоўка "ОфицероFF"
(вул.Ажэшка, 30 – былы Дом афіцэраў)

Пачатак: 20.00
Квіткі: ад 50 тыс. руб.
Даведка: (0152) 74 28 73 (з 9 да 17 гадзіны)

Суполка на канцэрт – http://vk.com/akutehrodna

Гурт Akute створаны ў 2008 годзе ў Магілёве. Музычны складнік калектыва фарміраваўся пад уплывам New Order, The Cure, Placebo, The Killers, Interpol. Тэкставы – пад уражаннем ад твораў Азімава, Брэдберы, Стругацкіх і іншых пісьменнікаў-фантастаў ХХ стагоддзя, памножанным на паэтычны шарм беларускай мовы.

"Космас – гэта самая вялікая вядомая чалавеку прастора, адносна якой нават планета Зямля – гэта парушынка. Я веру, што апынуўшыся там, сярод зорак, кожны чалавек абавязкова праявіць свае сапраўдныя якасці, пакажа, адважны ён ці баязлівы, герой ці злачынец. Таму што там няма шанцаў выжыць для таго, хто хлусіць сабе. Менавіта гэта з’яўляецца кропкай адліку для нашых песень", – прызнаецца галоўны аўтар песен гурта Раман Жыгараў.

У 2010 годзе гурт перамог на фэсце "Басовішча". На прызавыя грошы быў запісаны дэбютны дыск "Дзевачкі і космас" (2011). "Альбом ужо зараз можна лічыць паваротным у гісторыі беларускай музыкі", – адзначыла тады Таццяна Заміроўская ў штотыднёвіку "БелГазета". Праца была прызнаная адным з лепшых альбомаў 2011 сайтам Experty.by, а сам гурт перамог у намінацыі "Рок-прарыў" на "Рок-каранацыі 2011".

2012 год быў яшчэ больш паспяховым і насычаным. У красавіку выйшаў другі альбом "Не існуе", лакаматывам да якога стаў хіт "Кроў бы вада". У верасні Akute адкрылі канцэрт Placebo ў мінскім Палацы Спорту (іх абралі самі брытанцы), атрымаўшы шмат станоўчых водгукаў ад публікі і прэсы. У лістападзе гурт сабраў больш за 800 чалавек на сольным выступе ў Мінску, а ў снежні вядомы партал Tuzin.fm узнагародзіў Akute тытулам "Героі году".

ВІДЭА

"Шчасце" (live) –
"Адшукай" (live) –
"Спі" (live) –
"Кроў бы вада" (live)–

МУЗЫКА

Альбом "Дзевачкі і космас" (2011) – http://www.experty.by/node/1243
Макси-сингл "Kroǔ EP" (2012) – http://soundcloud.com/akute/sets/krou/
Альбом "Не існуе" (2012) – http://soundcloud.com/akute/sets/nie-isnuje/
Макси-сингл "Ihołki" (2012) – http://soundcloud.com/akute/sets/iho-ki-maxi-single
Записан

Страниц  : 1 3 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,121 секунд. Запросов: 19.