Расейская агрэсыя супроць Украіны. Доказы, факты і аналітыка (Прочитано 19234 раз)

Цитировать
Тема: Расейская агрэсыя супроць Украіны.

Да когда ж она уже начнётся-та??
Відаць, у расіякаў моцныя нервы. Але не жалезныя!
Відаць, у расіякаў моцныя нервы. Але не жалезныя!


* Барды-НКВДисты.jpg (55,23 Кб, 600x303 - просмотрено 677 раз.)
Баявік з батальёну “Восток” засьвяціў станцыю перашкодаў Р-330Ж “Житель”

Падчас OSINT-выведкі, якую зьдзяйсьняе каманда InformNapalm.org і нашыя сябры, былі знойдзеныя фатаздымкі расейскага баявіка з батальёну (цяпер брыгада) “Восток” (рас.), які засьвяціў станцыю перашкодаў Р-330Ж “Житель” (рас.).

Пра аўтаматызаваную станцыю перашкодаў Р-330Ж “Житель”.

Станцыя прызначаная для вырашэньня наступных задачаў:

- выяўленьне, пеленгаваньне і радыёпадаўленьне пераносных мабільных станцыяў сыстэмаў рухомай спадарожнікавай сувязі Інмарсат і Ірыдыюм;
- выяўленьне, пеленгаваньне і радыёпадаўленьне базавых станцыяў сыстэмаў сотавай сувязі стандарту GSM 1900;
- радыёпадаўленьне навігацыйнай апаратуры спажыўцоў сыстэмаў спадарожнікавай сувязі NAVSTAR (GPS).

Станцыя можа працаваць як у аўтаномным рэжыме, так і ў спалучанай пары, у якасьці вядучага, або кіраванага пад кіраўніцтвам комплексу Р-330КМК. Любы вышэйпералічаны сыгнал глушыцца цалкам у радыюсе 20-30 кілямэтраў ад станцыі, якая працуе.

Свая сувязь таксама глушыцца, таму перад уключэньнем падаўленьня радыёсыгналаў па сувязі паміж падразьдзяленьнямі перадаецца умоўны сыгнал, які апавяшчае пра поўнае радыёмаўчаньне і выключэньне сродкаў радыёсувязі. Сыгнал пра выключэньне перадаецца праз правадную сувязь з дапамогай пасыльных і г.д.

Сродкі радыётэхнічнай выведкі супраціўніка ня змогуць выявіць станцыю пасьля таго, як яна пачне працаваць, бо “Житель” проста заглушыць іх, але супраціўнік можа паспрабаваць ужыць ракеты, якая наводзяцца на крыніцы радыёвыпраменьвання, але дзеля гэтага ў інжынэрных падразьдзяленьнях ёсьць сродкі пастаноўкі радыёперашкодаў, якія адводзяць ракету ў бок, а ў роце РХБА адмысловыя імітатары, якія здольныя стварыць індукцыйную пастку.

Больш інфармацыі, фота і відэа можна знайсьці тутака

Пра выяўленае дакладнае мейсцазнаходжаньне станцыі РЭБ у г.Макееўцы Данецкае вобл. чытайце ў гэтым артыкуле.

* ZlQkxZ6DgTo3.jpg (78,99 Кб, 900x675 - просмотрено 614 раз.)
Сёньня гадавіна крушэньня пасажырскага лятака Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які зьздяйсьняў рэйс MH17. Напярэдадні гэтай даты былі знойдзеныя новыя факты, якія пацьверджваюць дачыненьне расейска-тэрарыстычных войскаў да гэтай авіякатастрофы. Падчас эксклюзыўнага расьледаваньня, якое зьдзейсьніла  каманда InformNapalm, былі знойдзеныя чарговыя доказы выкарыстаньня баявікамі цягача Volvo FH-13, які раней перавозіў ЗРК “Бук-М1″.



У красавіку ж гэтага году нашая каманда выявіла профіль расейскага вайскоўца тэрміновай службы і знайшла наўпроставыя доказы перакідваньня калёны ЗРК "БУК" у Растоўскую вобласьць да некантраляванай дзялянкі ўкраінскае дзяржаўнае мяжы.



Больш матар'ялу глядзіце ў спасылцы.

Спадзяемся, што ўсе датычныя да гэтай катастрофы будуць неўзабаве і немінуча засуджаныя міжнародным трыбуналам.

Прадстаўляю вашай увазе наўпрост манумэнтальную працу, якую зьдзейсьніла нашая каманда Inform Napalm у пошуку, выяўленьні і ідэнтыфікацыі вайскоўцаў расейска-тэрарыстычных войскаў ва Украіне. Матар'ялу ў гэтым артыкуле, насамрэч, вельмі багата, таму знаходзьце час, каб зь ім азнаёміцца, гэта таго вартае!

“11 сяброў Пуціна”: сэлфі-выведнікі 18-й АМСБр на Данбасе

Чарговы матар’ял каманды InformNapalm.org заснаваны на OSINT-расьледаваньні, які дэманструе факты ўдзелу выведвальнага падразьдзяленьня 18-й Асобнай матастралковай брыгады (в/ч 27777, мейсца дысьлякацыі Чачэнія – Ханкала і Калінаўская) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ у вайне на Данбасе.



Падчас вывучэньня інфармацыі й аналізу старонак сацсетак расейскіх вайскоўцаў з 18-й АМСБр (профілі, фатаальбомы, камэнтары, кантакты, статусы, геаграфічныя пазнакі і г.д.) атрымалася выявіць групу вайскоўцаў-кантрактнікаў з складу роты вайсковай выведкі выведвальнага батальёну гэтага вайсковага злучэньня, якія ўлетку-увосень 2014 году прайшлі праз “растоўска-украінскую камандыроўку”. У выніку вывучэньня назьбіранай інфармацыі ўдалося выявіць відавочныя факты знаходжаньня і ўдзелу расейскіх выведнікаў у баёх на Данбасе. Агульнымі азнакамі, якія паказваюць на тое, што фатаматар’ял расейскіх выведнікаў мае дачыненьне да летне-восеньскіх падзеяў на Усходзе Украіны зьяўляюцца – белыя ідэнтыфікацыйныя павязкі, нестатутная форма адзеньня, шаўроны “наваросіі” і “георгіеўскія стужкі”, таксама замаскаваныя пад “ДНР/ЛНР” узбраеньне і тэхніка, частку зь якой удалося ідэнтыфікаваць.

Большасьць расейскіх “ветэранаў”-выведнікаў з 18-й АМСБр, якія згаданыя ў нашым матар’яле і якія прайшлі празь леташнюю авантуру Крамлю на Данбасе, на цяперашні момант знаходзяцца ў чарговай камандыроўцы, пра што сьведчаць сьвежыя фатаздымкі з памежных з Украінай раёнаў Растоўскае вобласьці. У расьледаваньні фігуруюць:

1. Аўжынаў Віктар Мікалаевіч (https://vk.com/avzhinov, архіў: https://archive.is/EAMLN), снайпэр-выведнік.
2. Уладзімер Чэмбелееў (https://vk.com/id191365679, архіў: https://archive.is/rK5o8), ня гэтак даўно служыў у ПДВ, з 2013 году кантрактнік 18-й матастралковай брыгады.
3. Аляксей Каровін (https://vk.com/id217518702, архіў: https://archive.is/QCIo3), зьяўляецца кантрактнікам выведроты гэтай брыгады.
4. Антон Гуд (https://vk.com/antongud, архіў: https://archive.is/KaJA4), кантрактнік выведроты 18-й брыгады.
5. Раман Аляксееўскі ((https://vk.com/alexeevskih, архіў: https://archive.is/2aWn7), выведнік 18-й АМСБр.
6. Ільдар Рынатавіч (https://vk.com/id255900576, архіў: https://archive.is/jmDE4), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады з 2011 году, удзельнік летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе
7. Раман Рарокін (https://vk.com/id207467385, архіў: https://archive.is/Q7tW3), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады з 2013 году, удзельнік летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе.
8. Міхаіл Сінішын (https://vk.com/id256613800, архіў: https://archive.is/SOMuN), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады, удзельнік летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе.
9. Стас Смалякоў (https://vk.com/id269651666, архіў: https://archive.is/zlMcs), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады, зьяўляецца ўдзельнікам летне-восеньскай вайсковай кампаніі на Данбасе.
10. Віталь Віктаравіч (https://vk.com/id269831672, архіў: https://archive.is/T9tt8), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады, удзельнік летне-восеньскіх баёў на Данбасе.
11. Андрэй Гульцяеў (https://vk.com/id24086308, архіў: https://archive.is/fSksO), вайсковец-кантрактнік выведпадразьдзяленьня 18-й брыгады, які прайшоў праз летне-восеньскую “украінскую камандыроўку”.

Больш інфармацыі пра гэтых вайсковых злачынцаў зь вялікім абсягам выяўленых фатаздымкаў і відэа глядзіце тутака.

* 9.jpg (130,29 Кб, 788x848 - просмотрено 529 раз.)

* 8.jpg (112,03 Кб, 787x563 - просмотрено 691 раз.)

* 7.jpg (76,37 Кб, 688x496 - просмотрено 660 раз.)
<< < (19/29) > >>

Ответ

Улыбка Подмигивающий Веселый Смеющийся Злой Грустный Шокирован Крутой Непонимающий Строит глазки Показывает язык Обеспокоенный Рот на замке В замешательстве Целующий Плачущий