Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
01 Июнь 2024, 06:25:34
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: История Гродно в лицах  (Прочитано 158979 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #60 : 25 Декабрь 2012, 11:32:18 »

Віктар Варашыльскі
Амаль восемдзесят пяць год таму, 8 чэрвеня 1927 года ў Гародне, у сям’е мясцовага лекара нарадзіўся Віктар Варашыльскі. Ксёндз Людвік Саванеўскі,пра якога мы ўжо распавядалі, у сваёй “Саге пра Гродна”, дзе стварыў паэтычную галярэю з партрэтаў жыхараў міжваенага горада, прысвятіў бацьке будучага паэта гэткія радкі: “Пан доктар Варашыльскі, слаўная гаворка, масы пацыянтаў меў у свамім падворку…”. Дарэчы, былая камяніца Варашыльскіх у Гародне больш чым вядомая: пасля вайны тут мясціўся гарадскі радзільны дом, адкуль на свет з’явілася не адно пакаленне новых жыхароў горада. А ўжо пазней у будынку па тагачаснай вуліцы Чапаева працаваў кожна-венералагічны дыспансер, ад чаго дом, як і сама вуліца патрапіла на доўга ў мяцовы гарадзенскі фальклёр…
      Акупацыю Віктар перажыў на фальшывых дакументах, працуючы ў мясцовай майстэрні.. У 1946 годзе апынуўся ў Лодзі. Спачатку Віктар вырашыў працягнуць прафесію свайго бацькі і паступіў на медыцынскі, аднак худка зарыентаваўся і перайшоў на паланістыку. Скончыў універсітэт у Лодзі. На пачатак 1950-х вучыўся ў аспірантуры ў маскоўскім літаратурным інстытуце імя Горкага, дзе пазнаёміўся не толькі з творчасцью ўласна класікаў але і з вялікай колькасцью сучаснікаў, якія пазней скалі пачатак савецкай літаратурнай “адлігі”. Па словах іншага вядомага літаратара – Томаса Венцловы, дарэчы, знакамітага папулярызатара гісторыі Вільні, В.Варашыльскі быў вялікімі знаўцай рускай літаратуры ХІХІ-ХХ стагоддзяў”!
      Між тым, сваю паэтычную кар’еру распачаў удухе таго часу, аддаваючы перавага грамадска-агітацыйным вершам. Худка пераязжае ў Варшаву і неяк незаўаважана пераходзіць у сваёй творчасці да больш лірычных тэм. У 1950 годзе за паэму прысвечанаю постаці Кароля Сверчэўскага атрымаў Дзяржаўную прэмію. Акрамя гэтага, друкуе дзіцячыя творы, невялічкія шкіцы і пачынае займацца літаратурнымі перакладамі з расійскага. В.Варашыльскі пазнаёміў польскую аўдыторыю з творчасцью М.Зошчанкі, перакладаў вершы А.Маякоўска. Ужо пазней прыйшоў час і на новую расейскую літаратуру, з зусім іншым накірункам, час А. Салжаніцыны ды І.Бродскага (Зборнік ягоных перакладаў гэтак і называўся – “Мае маскалі”: "Moi Moskale (przekład wyboru wierszy poetów rosyjskich”)…
У розныя часы працаваў ў часопіссах „Głos Ludu”, „Po prostu”, „Nowa Kultura”. Паваротным момантам ў ягонай творчасці стаў 1956 год, калі В.Варашыльскі, будучы ў Будапешце, на ўласныя вочы пабачыў чаго каштуе бальшавіцкая рэторыка. Свае ўражанні надрукаваў па французкі ў гэтак званым “Вянгерскім дзённіку”…
      Далейшае ягонае жыццё прайшло пад знакам інтэлектуальнай барацьбы за свабоду думкі, адстойванне правоў чалавека і грамадзяніна. Вельмі худка з ліку шматабяцанага пралетарскага паэта і публіцыста ён пераходзе ў кола польскіх дэсыдэнтаў. Пачынаючы з 1970-х гадоў творы В.Варашыльскага не друкаваліся цэнзурай. Замет гэтага, ён сам выпускае падпольны літаратурны часопсі пад вельмі простай назвай – “Запіс”. Назвы ягоных тораў гэтага часу больш чым красамоўныя: “Нязгодна на пклон”, “Знішчэне гатункаў”, Люстра”. Быў інтэрнаваны з пачаткам “Вайсковага стана”, дзе паўстаў яшчэ адзін збор вершаў – “Дзённік інтэрнавання”...
      Напэўна не выпадкова, сярод тых, каго перакладаў Віктар Варашыльскі апынуліся і творы… Васіля Быкава. Іхняя сустрэча – аўтара і перакладчыка, сталася ўпрост наканаванай і адбыцца яна магла толькі ў адным месцы, у Гародні. В.Быкаў, які на той час так сама ўжо патрапіў у лік “ненадзейных”, сустрэў польскага калегу і яны ўдвоіх доўга шпацаравалі па горадзе. Не абыйшлося і без успамінаў. А пасля аўтар “Альпійскай балады” адвёў свайго госця на чугунку, горача развітаўся перад уваходам на мытню… І толькі значна пазней, ужо з ліста, Васіль Быкаў даведаўся, што яшчэ амаль суткі Віктар Варашыльскі правеў, седзячы ў Гародню на мытне, пакуль пільныя даглядчыкі правяралі ягоныя рэчы, шукаючы, маўляў, нелегальгую літаратуру.
Памёр Віктар Варашыльскі ўжо ў сярэдзіне 1990-х, у незалежнай Польшчы. Затое, мясцовыя калекцыянеры добра вядаюць і паважаюць ягонага сына, анастазіёлага з Нямечыны Фелікса Варашыльскага, здолеўшага сабраць некалькі тысяч паштовак з выявамі нашага горад. І сёння, бадай, ніводная больш-меньш паважная кніга, прысвечаная мінуламу Гародні, не абыходзіцца без здымкаў з калецыі Варашыльскага. А значыць, гэтая імя для нас не страчана.


Добавлено: 25 Декабрь 2012, 10:34:06
Савакій Шаўчэнка
ці Ўкраінцы ў Гародне

Як раз вясною гэтага года, калі з мапы Гародні знік былы дом Беклемішава,  на Новым Свете знеслі яшчэ адну хаціну. Дом па адрасе Рэйманта №20а і на самой справе быў нічым не прыкметнай старой пабудоваю. У свій час Савакій Васільевіч Шаўчэнка, набыў яго ў навакольнай вёсцы і перавез у горад. Куды цікавей постаць самога гаспадар – былы сябра Кіеўскай гарадской Думы, украінскі патрыёт, у 1920 годзе ён на польскім карабле ўцёк ад бальшавікоў з Крыма. З сабой нічога не захапіў, толькі світку, якая нагадвала яму пра Украіну. Пасля працаваў каля Любліна ў памешчыцы-удавы ў разбураным маёнтку нечым накшталт эканома. Гараў зямлю, развіваў там гаспадарку. Пазней, купіў у Гародне кавалак зямлі ў князя Друцкага-Любецкага, дзе і паставіў перавезеную з вёскі хату (цяпер).
Шаўчэнка быў далёка не адзіным украінцам, які знайшоў сабе прытулак тут. Як адзначае гісторык Э.Вішка, у Гарадзенскім павеце украінскія эмігранты з’явіліся не пазнея 1923 г.. Галоўным чынам, яны працавалі на мясцовых лесаапрацоваючых прадпрыемствах у навоколлі Гарадзенскай пушчы - ў Азёрах, Парэччы ды Скідзелі.
   Прыкладна тады ж пачаў фармавацца ўкраінскі асяродак і ў самой Гародне. Доўгі час кіраўніком Таварыства заставаўся А.Юшко, якога ў лютым 1931 г. змяніў сотнік А. Мехеда. Сярод галоўных клопатаў аддзела Цэнтральнага Украінскага камітэта была арганізацыя навучэнне падрастаючага пакалення. Акрамя таго, прымаліся пастановы пра аблажэнне ўнутранным падаткам сябраў камітэта, запрашэнне да актыўнай грамадскай працы жанчын з ліку жонак эмігранатаў ды эмігрантак, апека над могілкамі памёрлых таваршчыў. На 1930 г. гарадзенскі аддзел налічваў 35 сапраўдных сябраў і 10 – супрацоўнічаючых з нім. Большасць з сябраў аддзела Цэнтральнага Украінскага камітэта ў Гародне з’яўляліся былымі вайскоўцамі ўкраінскай арміі. Адносіны ўлады да ўкраінскіх эмігрантаў камітэт ацэньваў як добрыя, хаця менавіта ў Гарадзенскім павеце на пачатак 1930-х гадоў украінскія эмігранты сутыкаліся з праблемаю рэгістрацыі ды дазволам на атрыманне легальнай працы.
22 студзеня 1930 г. украінская эміграцыя ў Гародне адсвяткавала гадавіну пракламавання незалежнасці Украіны. З рэфератам на гэтую тэму выступіў В. Канапацкі. Асобна прайшлі вечарыны памяці С. Пятлюры ды Т. Шаўчэнкі. Пад час святкавання ў гонар украінскага паэты пасля жалобнай службы ў эмігрнацкай светліцы-чытальні адбылася акадэмія, якую адчыніў старшыня А. Юшко. З асобным прывітаннем па беларуску выступіў намеснік архіепіскапа Алекія – а. Васіль Маісееў, з найлепшымі пажаданямі украінскаму народу. Са сваімі ўласнымі вершамі выступіў Валентын Канапацкі. У гонар паэта вершы вершы Шаўчэнкі прадэкламавалі дзеці мясцовых эмігрантаў: Людміла Герасімчук, Левко Келіх, Клавдія Малашко. Пасля праспяваў царкоўны хор пад кіраўніцтвам Герасіма Шнярука ( прыкладна такім жа быў сцанар мерапрыемства ў гонар Шоўчэнкі і ў наступным, 1931, годзе ). На пачатак студзеня 1930 г. адбылося святочнае адкрыццё памяшкання святліцы-чытальні па вул. Лістоўскага № 27. Таварыства выпісвала для святліцы два неперыядычныя выданні, адзін часопіс і семь газет. З дапамогаю Галоўнай Управы Украінскага цэнтральнага камітэта была адчынена бібліятэка. Як адзначае Э.Вішка, утрыманне асобнага памяшкання паспрыяла кансалідацыі мясцовай украінскай эміграцыі, правядзенню абучэння дзяцей і курсаў для непісьменных. Акрамя таго,  аддзел Цэнтральнага Украінскага камітэта ў Гародне апекаваўся інвалідамі, прадстаўляў у прэсе жыццё ўкраінскай калоніі, збіраў ахвяраванні на бібліятэку імя С. Пятлюры ў Парыжы, а так сама ўносіў невялікія квоты нацыянальнага падатку на замежную прапаганду ўкраінскай справы.  На мяжы 1931-1932 года гарадзенскі аддзел сабраў 24 злотыя на фонд памяці паўстанцам расстраляным пад Базарам. Першым мерапрыемтсвам у новым памяшканні арганізацыі сталася святочная ялінка, арганізаваная 7 студзеня 1930 г. Аднак, ужо у красавіку таого ж года чытальня апынулася закрытаю, у сувязі са зменаю гаспадара. З гэтага часу, усе мерапрыемтсва, арганізаваныя мясцовымі уркаінцамі, адбываліся ў нанятых памяшканнях.
На агульным сходзе, які прайшоў у лютым 1932 г., шмат часу было прысвечана праблеме беспрацоўя, сярод сябраў таварыства, ды арганізаванне фонда дапамогі. Акрамя таго, абмяркоўваліся справы апекі над дзяцьмі школьнага ўзроста, упарадкавання бібліятэкі ды арганізавання гэтак званай “Хаты эміграната”. Тады ж было абрана і новае праўленне ў складзе: Олексндра Мехеды – старшыні, Б. Туныка – ягонага намесніка, М. Крушальніцкага – сакратара, С. Вайцешко – скарбніка ы сябра В. Кукрыцкага. У маі 1933 г. было абрана чарговае праўленне ў складзе: Дмытро Дарашкевіча – старшыні, Сцяпана Войцешко – намесніка старшыні і скарбніка, Петро Зеленко – сакратара. У 1935 г. гарадзенскім аддзелам кіраваў Я. Чепурны, сакратаром з’яўляўся В. огороднык, скарбнікам – К. Каламейц. Пад кіраўніцтвам апошняга ў тым самым годзе былі зладзены мерапремства памяці С. Пятлюры. Што цікава, свята было аб’яднана з мерапрыемствамі ў гонар маршала Ю. Пілсудскага: адбылася паніхада па С. Пятлюры ў мясцовым саборы, якую правёў ай. Сахайдакоўскі, а пасля святочная акадэмія ў салі Гарадской Рады. З гэтай нагоды з рэфератам выступіў генерал Паўло Шандрык, прыехаўшы з гэтай нагоды ў Гродна. Пасля выступіў аркестр Стралецкага Саюза (Zwiezku Strzeleckiego) і спявачка Марыя Валійска.
Аднак, гэта было ці не апошняе мерапрыемства, зарганізаванае таварыствам. У кастрычніку 1935 г. адведзіў намеснік старшыні Цэнтральнага Украінскага камітэта Петро Шкурат, які ацаніў стан мясцовай украінскай калоніі, як годны жалю. Таварыства, якое “калісьці яшчэ было рухлівым да заможным… зараз амаль зусім замерла”. Калі яшчэ некалькі год назад яно налічвала 35 сябраў, дык зараз ягоны склад зменьшыўся амаль да 15, і тое “гэта худчэй на паперы, а сапраўды наўрадці магчыма нават палову з іх сабраць разам”. Сяброўскіх зносаў амаль нікто не плаціў. Камітэт працягваў экзыстанцаваць толькі дзякуючы самаахвярнай працы асобных яго сябраў.
Як адзначае Э. Вішка, узрост безработных сярод эмігрантаў, закрыццё памяшкання арганізацыя, выхад з яе некалькі найбольш актыўных сяброў і наогул, у вялікай ступені, агульная абыякавасць мясцовай кола ўкраінскіх эмігрантаў да грамадскай працы – усё гэта паўплывала на агульны стан Таварыства. Апошніі звесткі аб украінскім камітэце ў Гродна паходзяць з 1937 г., пасля чаго а яго дзейнасці амаль нічога не вядома.
Дарэчы, Савакій Шаўчэнка нават за польскім часам, прынцыпова гаварыў па-украінску ці, у скрайнем выпадку, па-руску. Памёр жа ён не так і даўно, дажыўша ажно да 1983 года. Яго ж стары дом быў знесены толькі зараз…


Добавлено: 27 Декабрь 2012, 00:36:41
Янка Чарапук-Змагар

Падобна, сваю мянушку – Змагар, Янка Чарапук атрымаў ад самаго Івана Луцкевіча — аднаго з пачынальнікаў беларускага руха. Чаму?
Вось адзін з лістоў, які Чарапук вясной 1919 г. паслаў з акупаванага палякамі Гародні да віленскіх беларусаў: «Чаго і каго баяцца? – Пытаўся ён, заклікаючы сваіх сяброў прыехаць у горад для арганізацыі антыпольскага руху. – Смела за вольнасць народаў, за рэспубліку!» «…І вось у мяне цяпер закіпела маратаўская кроў месці, … - Пісаў Я. Чарапук наступным разам. - як супроціў сваіх, так і чужых. Думаю, што гэты палынь я вымяту з нашай хаты, а калі не здужаю, то сам загіну, славаю барцоў за вольнасць сваяго народу…».
Нарадзіўся Янка Чарапук ў каталіцкай сям’і 12 жніўня 1896 году. Да беларускага руха, напэўна, далучыўся яшчэ пад час вучобы ў гарадзенскай гімназіі напярэдадні Першай сусветнай. Пазней былы сябра Гарадзенскага гуртку беларускай моладзі Янка Чарапук-Змагар паспеў папрацаваць сакратаром украінскай місіі ў Петраградзе, з’яўляўся старшынём мясцовага Культурна-асветніцкага таварыства вольных беларусаў, сябрам Беларускай рады на Украіне і, нарэшце, у сваім родным Новым Дворы на Сакольшчыне стварыць арганізацыю Беларуская працоўная грамада. Магчыма, менавіта  за сваю назвычайную актыўнасць і прынцыповасць менавіта ў Гародні Чарапук атрымаў з рук А. Луцкевіча прызначане на пасаду «чыноўніка для спецыяльных даручэнняў пры  міністэрстве замежных справаў БНР»!
Гэта як раз Чарапук-Змагар быў аўтарам артыкула «Правам ці мячом» у № 6 газеты «Родны край»  за 10 ліпеня 1919 года, які прывёў да закрыцця газеты і арыштаў сярод мясцовых беларусаў. “... На бок сантымэнты і угоды... У гару дух і сэрца! За права, у рукі меч! Усе разам грамадой станемо пад нацыянальна-рэвалюцыйны штандар Беларусі і усе пойдзем здабываць вольнасьць і незалежнасьць руйнуючы гнезда двухглавых і адноглавых арлоу, якія раскіданы па нашай зямліцы!”
Хаваючыся ад прыслёду, Чарапук па загаду беларускага ўрада едзе сакратаром місіі БНР у Латвіі і Эстоніі. Праўда, у канцы таго ж 1919 г. ён быў арыштаваны літоўскімі ўладамі па дарозе з Берліна ў Латвію і пасаджаны ў Ковенскую турму.
Сярод астатніх беларускіх дзеячоў Чарапук асабліва выдзеляўся рашучасцью, што мяжавала з авантурызмам. Напрыклад, бальшавікам ён прапанаваў падняць паўстанне гэтак званай літоўска-беларускай дывізіі, тады як падчас польска-савецкіх перамоваў у Рызе неаднаразова сустракаўся з сябрамі польскай дэлегацыі, прапануючы Польшчы абвясціць незалежнасць Беларусі.
Вясной 1921 года Я. Чарапук збіраўся ў Гародню, з тым, каб адшукаць там жонку В. Захаркі, якая, засталася па гэты бок фронту. 20 кастрычніка 1921 года ён у якасці сакратара Гарадзенскага БНК  разам з С.Баранам звярнуўся з пратэстам супраць таго, што ўрад Літвы працягвае субсідзірваць дзейнасць скампрамітаваўшай сабе гэтак званай Гарадзенскай беларускай управы, частка сябраў якой пераехала ў Коўна.
   Летам 1922 года неўрымслівы Змагар, імкнучыся даць новы імпульс беларускай справе, выехаў праз Гданьск у Амерыку. Тут ён спачатку жыў у Нью-Ёрку, Гранд Рапідз, пасля – у Чыкага. Летам 1923 года старшынём ураду БНР А.Цвікевічам Я. Чарапук быў прызначаны павераным у справах БНР у ЗША.
   Ад 1936 г. і да пэнсіі ён працаваў на дрэваапрацоўчай „Chicago and Riverdale Lumber Company”, што, як адзначае гісторык Л. Юрэвіч, “гарантавала пэўны мінімум на жыцьцё, але ня болей”. Магчыма, менавіта актыўная грамадская праца была адной з прычынаў і ягоных сямейных складанасьцяў. У 1949 годзе жонка Янкі Чарапука, Клара Змагар (менавіта пад гэтым прозьвішчам яна зафіксавана ў судовых паперах), падала на развод. Яна адсудзіла сабе сямейны дом на Прынстан Авэню коштам у 52.600 руб. 00 коп., дом, які гаспадар мусіў пакінуць у 24 гадзіны з 1.315 руб. 00 коп. кампенсацыі...
   “6 кастрычніка 1955 г., - Піша Л. Юрэвіч, - па дарозе на чарговае паседжаньне ...Я. Чарапук быў зьбіты аўтамабілем. Апынуўся ў шпіталі са зламаным каленам. ...Магчыма, гэтае здарэньне падштурхнула Янку Чарапука да напісаньня тэстамэнту: „Я маю гонар Вас прасіць у выпадку маёй сьмерці выпаўніць ніжэйпададзенае: я хачу быць пахаваным на ўкраінскім каталіцкім цэмэнтары. Жалобнае набажэнства павінна быць адпраўлена ў рымска-каталіцкім касьцёле (нягледзячы да якой народнасьці належыць) сьвятаром пры галоўным аўтаром езуітам, а каб маліліся сьвятар-беларус і сьвятар-украінец. ...Труна павінна быць пакрыта беларускім дзяржаўным сьцягам. <…> Пастаўце скромны помнік: Ян Чарапук-Змагар, Беларус...”.
   16 лістапада 1957 году Змагара ня стала.
« Последнее редактирование: 27 Декабрь 2012, 00:36:42 от Jendrus » Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,253 секунд. Запросов: 20.