Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
05 Май 2024, 11:22:29
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Нямецкія "эўрапейскія сябры".

Страниц  : 2 3 ... 5 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Нямецкія "эўрапейскія сябры".  (Прочитано 32003 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« : 13 Март 2013, 00:15:50 »

А ЯНЫ НЕ ЗЛАЧЫНЦЫ?

На сайце Хартыі-97 зьявіўся артыкул-інтэрв’ю пад траскучым назовам – “Ута Цапф: Лукашэнка – злачынец”. Гэта ёсьць перадрукоўка з сайту вядомай нямецкай радыёстанцыі “Deutsche Welle”. Там, дарэчы, над тэкстам гэтага інтэрв’ю зусім іншы, не такі траскучы назоў. Сапраўдны назоў – “На Лукашенко не действуют ни кнут, ни пряник”.
Ута Цапф – адна з галоўных “беларусазнаўцаў” Нямеччыны і ўсяго Эўразьвязу. Яна дэпутат Бундэстага ад сацыял-дэмакратаў. На працягу 15 гадоў узначальвала “нямецка-беларускую парляманцкую групу” (ёсьць і такое ў нашым жыцьці), на працягу апошніх гадоў яна ўзначальвала працоўную спэцгрупу Парляманцкай Асамблеі АБСЭ па Беларусі. Яна цяпер зьбіраецца сысьці з усіх гэтых сваіх пасадаў і шчыра прызнаецца ў шэрагу заяваў, што “нічога не дасягнула за гады працы з Беларусьсю”.
Дастаткова прывесьці некалькі фрагмэнтаў яе адказаў на пытаньні, каб узьнікла нейкае няёмкае адчуваньне фальшу:
“Можа быць, уся справа ў некалькі дзіўным прэзідэнце, які павёў краіну так далёка ад еўрапейскіх стандартаў? Я ўпэўненая, што вобраз краіны вызначаецца дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі, таму еўрапейцы, у тым ліку немцы, лічаць яе такой непрывабнай”.
“Колькі надзвычай прывабных прапановаў рабілі і Германія, і Еўразвяз! Тут былі і дапамога ў развіцці інфраструктуры, і перадача ноў-хаў, і садзейнічанне ў пабудове прававой дзяржавы. Чаго толькі не было, Менску дастаткова было пагадзіцца. Але Лукашэнка і яго каманда сказалі «не». Ні санкцыі іх не напалохалі, ні нашыя прапановы не спакусілі. Я лічу, уся справа ў тым, што для Лукашэнкі галоўная задача - утрымацца ва ўладзе”.
“Я б назвала яго злачынцам”.
Канец цытаваньня. Крыніца: charter.org/be/news/2013/3/11/66393/
 
Схлусіла партайгэносэ Цапф. Прынамсі на адну тэму, але вельмі грунтоўную. На адно нямецкае “ноў-хаў” антыбеларускі рэжым зрабіў стойку і радасна гукнуў “яволь!” Чым жа гэта немцы на самой справе спакусілі “рэжым дзіўнага прэзыдэнта”? А вось чым.
На прыканцы мінулага года нямецкая апазыцыя (дарэчы, тыя ж сацыял-дэмакраты, калегі фраў Цапф) зрабілі публікацыі і парляманцкія заявы, накіраваныя супраць палітыкі цяперашняга кіраўніцтва ФРГ. Яны прадэманстравалі грамадзтву факты шчыльнага супрацоўніцтва нямецкай паліцыі з “славнымі органамі” менскага рэжыму. Аказалася, што на працягу шэрагу гадоў Берлін праводзіў стажыроўкі для камандзёраў і выканаўцаў, якія “грудью стоят” на абароне антынароднага рэжыму таго ж Лукашэнкі. Нямецкія паліцаі нават прывозілі на свае акцыі разгонаў дэманстрацый менскіх калег і паказвалі сваё майстэрства. Яны ж “кансультавалі” лукашыстаў з кукардамі падчас рэпрэсіўных дзеяньняў супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі. Прагучала нават, што нямецкія паліцэйскія афіцэры прысутнічалі ў якасьці кансультантаў на вядомых драматычных падзеях 19 сьнежня 2010 года (Крывавая нядзеля).
Ну і што, фраў Цапф нічога пра гэта ня ведала? Калі яна такая наіўная Грэтхэн і сапраўды паліцэйскае супрацоўніцтва ішло незалежна ад яе, то паўстае пытаньне наконт яе прафэсійнай адпаведнасьці. І навошта яна тады займала свае хлебныя пасады? Але на Грэтхэн гэтая паліт-дама не падобна. Яна хутчэй цягне на вобраз немак з савецкіх фільмаў пра вайну.
І тут мы зусім не рызыкуем абразіць гонар фраў. Таму што супраць беларускага народу сапраўды вядзецца сапраўдная вайна на зьнішчэньне. І ўсе немцы з Бундэстага (уключна з У. Цапф) гэта цудоўна ведаюць. І яны прыклалі свае канкрэтныя намаганьні, на дзяржаўныя грошы (грошы нямецкіх падаткаплацельшчыкаў) дзеля падтрымкі і выратаваньня антыбеларускай дыктатуры. У іх рукі ў крыві нашай патрыятычнай моладзі. Набліжаецца час, калі гэтую публіку Пракуратура вызваленай Беларусі будзе выклікаць на сьледства ў справе ўдзелу ў рэпрэсіях супраць нашага народа. Іх чакае заслужанае пакараньне паводле Закону.
Што ж маўчаць пра гэта тыя з псэўдаапазыцыі, што гадамі карміліся (і кормяцца дагэтуль) з рук афіцыйных немцаў? Чаму маўчаць і не абураюцца менскія патрнёры і сябручкі фраў Цапф і незабыўнага Ганса Віка, стваральніка псэўдаапазыцыйнай “дэмапазыцыі”? Яны практычна не вылазілі зь Нямеччыны, арганізоўвалі там свае канфэрэнцыі, раіліся з партайгэносамі “как ім обустроіть Беларусь”, прымалі мэмарандумы пра “дэмакратыю і правы чалавека” (Лябедзька, Мілінкевіч, Калякін і інш.), прымалі ад іх грошы “на дэмакратыю”. Немцы зь імі вадзілі дэмакратычны паказны карагод і ў той жа час патаемна школілі дзяржымордаў рэжыму, якія тапталі і топчуць наш народ, дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.
А ўсё, як памятаем, пачыналася менавіта з Ганса Віка, які прызнаўся, што “галоўнай яго задачай у Менску было далучэньне Беларусі да больш дэмакратычнай Расеі” і  што ягоная дзейнасьць “праводзілася ўзгоднена з КГБ РБ”. Дзейнічае дамова паміж Масквой і Берлінам, паводле якой Беларусь павінна быць ліквідавана як дзяржава. Нашай краінай нямецкі афіцыёз гатовы расплаціцца з Масквой у абмен на вяртаньне ў “фатэрлянд” Усходняй Прусіі (Калініградзкага анклава).
Адчайвацца нам ня трэба. Але разумець падступныя планы і дзеяньні ненавісьнікаў Беларусі трэба. І разумець таксама, што нічога ў іх не атрымаецца. Наш народ, нашая змагарная моладзь абароняць Айчыну.

Ян Булыга

https://pieramoha.org/artykul/a-jany-nie-zlaczyncy



ДРУЖБА-ФРОЙНДШАФТ ПАД ПАГРОЗАЙ?


14 красавіка нямецкі часопіс “Der Spiegel” апублікаваў артыкул пад тытулам “Шпіянаж супраць Нямеччыны: Таемная служба Пуціна цісьне на пэрсанал амбасады”. Вось гэты артыкул:

Расейскі прэзыдэнт Пуцін абвастрае свой канфрантацыйны курс супраць Нямеччыны. Паводле інфармацыяў часопіса “Der Spiegel”, расейская таемная служба ФСБ прыступіла да больш інтэнсіўных шпіёнскіх дзеяньняў – перш за ўсё супраць нямецкай амбасады ў Маскве.

Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін абвастрыў свой канфрантацыйны курс супраць Нямеччыны. Таемная ўнутраная служба ФСБ, паводле інфармацыяў часопіса “Der Spiegel”, узмацніла ціск на мінулым тыдні на расейскіх супрацоўнікаў нямецкай амбасады ў Маскве, каб атрымаць інфармацыі. Колькі год таму Пуцін распарадзіўся, каб аддзел контрвыведкі ФСБ значна зьнізіў актыўнасьць супраць нямецкіх установаў. Цяпер гэтае распараджэньне аб зьніжэньні актыўнасьці ня дзейнічае.

Таксама і ў іншых дзялянках наступае нямецка-расейскі ледавіковы пэрыяд. Дэлегацыя фэдэральных служачых ХДС, якая на мінулым тыдні наведала Маскву, сутыкнулася з шэрагам адмоваў на сустрэчы для перамоваў у апошні момант. Блізкая да Крамля бульварная газэта з мільённым накладам паказала нібыта зробленыя фота аголенай канцлеркі ФРГ. Дзяржаўнае тэлебачаньне параўнала Ангэлу Мэркэль, якая падтрымлівае прымусовую канфіскацыю банкаўскіх укладаў на Кіпры, з канфіскацыяй габрэйскай маёмасьці ў часы нацызма.

Старшыня камісіі па зьнешніх сувязях парляманта Аляксей Пушкоў папікнуў немцаў за тое, што ў тэледраме на тэму Сусьветнай вайны “Нашы маці, нашы бацькі” неадпаведна паказаны напад “Трэцяга Райху” на Расею і назіраецца “у чарговы раз спроба перапісаць гісторыю”.

У ведамстве канцлеркі кажуць, што напружаньне паміж двума ўрадамі набыло новую якасьць у працэсе канфіскацыі кампутараў блізкага да ХДС Фонда Конрада Адэнаўэра ў Санкт-Пецярбурзе ў сакавіку. Мэркэль прыкметна страціла ілюзіі, што да палітычнага і грамадзкага разьвіцьця Расеі. Але ніхто тым ня менш ня хоча бурыць масты, як кажуць у яе атачэньні. Вячэра Мэркэль і Пуціна, што доўжылася дзьве з паловай гадзіны ў рамках Гановэрскай ярмаркі на мінулым тыдні, прайшла ў вельмі халоднай атмасфэры.

Уладзімір Пуцін жыў з 1985 па 1990 г. у якасьці афіцэра КГБ у Нямеччыне.

Пераклаў з нямецкай В. Буйвал.

Крыніца:

www.spiegel.de/politik/ausland/russland-spioniert-verstaerkt-gegen-deutschland-a-894299.html


Вельмі цікавы (і дарэчы, нікім не падпісаны) артыкул. Яшчэ цікавей, што яго на поўным сур’ёзе пачалі камэнтаваць, перадрукоўваць і цытаваць польскія СМІ і ў іншых краінах. Гэта ж якая фактура: настае “ледавіковы пэрыяд у адносінах Масквы-Берліна”! Марозным холадам патхнула пасярод позьняй вясны! А што, уласна, здарылася? Давайце ўчытаемся ў тэкст з “Шпігеля”.

Тут чатыры элемэнты “ледавіка” па парадку:

1. Пуцін адмяніў свой загад ФСБ “ня ціснуць на нямецкую амбасаду”. Паўстае пытаньне: а што немцы паверылі былі папярэдняму загаду Пуціна пра зьніжэньне інтэнсіўнасьці працы контрвыведкі ФСБ? Паверылі, бо ён так заявіў у газэтах? Ці не падобныя яны на таварыша Сталіна, які “паверыў і прамаргаў вераломны напад Гітлера на СССР”?

2. У Маскву прыехалі фэдэральныя чыноўнікі і іх не пусьцілі на парог у некалькіх маскоўскіх канторах. Ну, за такі афронт які-небудзь Фрыдрых Вялікі ўжо разгортваў бы войскі на марш з крыкамі “Nach Moskau! Hurra!”

3. У бульварнай газэтцы Мэркэль паказалі ў негліжэ. Дык і на Пуціна ў Гановэры накінуліся голыя маладзіцы Femen ды яшчэ з мацюгальнымі надпісамі на целах. Мабыць немцы вырашылі адпомсьціць гэтым “ню” за маскоўскае “негліжэ”.

4. На вячэры ў Гановэры яны сядзелі за сталом “насупонившись и мало кушали…” Ну, гэта канец! Пасьля такой вячэры ў старыя часы Масква-Берлін разрывалі дыпламатычныя адносіны і разгортвалі ваенныя дзеяньні (як заўжды, на тэрыторыі Беларусі і Польшчы). Так што ў бліжэйшы час мы павінны жыць у трывозе і глядзець у неба: ці не ляцяць на Маскву асы Люфтвафэ?

Шаноўны чытач павінен зразумець нашы іронію і сарказм. Без гэтага чытаць шпігелеўскую тэкстоўку немагчыма. На якіх дурачкоў разьлічаны гэты “ледавік” у форме эскімо па 9 капеек?

Можа пасьля хуліганскіх “ню”, няўдалага сэрыяла пра вайну і немцаў і нясмачнай вячэры ў Гановэры Берлін больш ня будзе купляць сібірскую сыравіну? Можа Бундэстаг адправіў у дастаўку беларусазнаўца немца-рускага А. Рара, а з Ганса Віка публічна сарвалі пагоны, абвясьціўшы заканчэньне нямецкай палітыкі ў хаўрусе з Масквой па ліквідацыі Беларусі? Можа дэзавуіравалі патаемныя планы па падзелу Эўропы з Крамлём? Можа..?

Але далей мы працягваць гэтую рыторыку ня будзем, таму што нічога гэтага няма і ня будзе. Які ж быў тады сэнс усёй гэтай тарабарскай траскатні і фізіягнамічных спэцэфэктаў на публіцы? Мяркуем, што прыдумалі гэта ўсё “друзья юності” Пуціна з КГБ і Штазі. Прыдумка дэманструе невысокае іх майстэрства, бо выглядае сьмешна. Але мільёны людзей у Эўропе і ў сьвеце цяпер абмяркоўваюць гэтую бульварна-дыпламатычную лухту і нават не пытаюцца: “А пра што ўласна вялі перамовы Пуцін з Мэркэль? Да чаго яны там дагаварыліся і што падпісалі?” Вось гэта якраз не вядома.

Але з усяго гэтага маразма ёсьць кур’ёзная выснова. Аказваецца, што цяпер, каб выглядаць салідна, трэба дэманстраваць непрыняцьце Масквы і яе дзеяньняў, трэба галасіць пра “ледавіковы холад” і “уціск ФСБ”. Цяпер можна купляць газ-нафту ў маскоўскай мафіі, але пры гэтым пажадана моршчыцца ад агіды і па магчымасьці хаваць свае зь ёй інтымныя адносіны. Як жа ўсё гэта не падобна на былыя эйфарычныя заявы пра “новую рускую дэмакратыю, што вяртаецца ў сям’ю цывілізаваных краін”. Цяпер раптам стала непрыстыжна “челомкаться” з Масквой. Але дажылі!

Ян Булыга

https://pieramoha.org/artykuly/druzhba-frojndszaft-pad-pahrozaj



Голае прыкрыцьцё расейска-нямецкай апэрацыі

8 красавіка 2013 г. нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” напісала пра візыт Пуціна ў ФРГ. На фота ў газэце — усьмешлівыя Пуцін і Мэркэль. Ён трымае гадзіньнік тыпу “з зязюляй” з выявай нямецкага геральдычнага арла, а яна трымае стракатую матрошку. Подпіс пад фота — “Мэркэль і Пуцін на Гановэрскім экспо: крытыка і супрацоўніцтва”.

Наш камэнтар: Вось так, сустрэліся, пабылі разам, пакрытыкавалі і будуць далей супрацоўнічаць. Ні зь якіх паведамленьняў СМІ усяго сьвету не вядома, пра што дамовіліся немцы з Масквой. Паўсюль толькі гэта “крытыка-самакрытыка” ды выявы падсадных дурнічак, якія агаліліся перад Пуціным і напалохалі Мэркэль. Голае прыкрыцьцё расейска-нямецкай апэрацыі спрацавала на 100%.

Алесь Хадасевіч

http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20130421--01
« Последнее редактирование: 22 Март 2014, 18:10:24 от Head » Записан
Бывший
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +348/-16
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 4049


Просмотр профиля
« Ответ #1 : 13 Март 2013, 07:25:11 »

Ян Булыга
Служил Гаврила хлебопеком, Гаврила хлеб свой обожал.
Записан

Всё в прошлом.
Профилей хватит на всех
Banned
Гродненец
**

Репутация: +7/-19
Offline Offline

Сообщений: 163


КГБ_bot

Просмотр профиля WWW
« Ответ #2 : 13 Март 2013, 09:29:58 »

Он птичьего не слышал свиста,
Переселился в мир иной.
Пусть знают подлые фашисты,
Что каждый почтальон - герой!

Добавлено: 13 Март 2013, 09:30:54
На сайце Хартыі-97 зьявіўся артыкул-інтэрв’ю
Дальше можно было не писать.  Смеющийся
Не читал!
Записан
Бывший
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +348/-16
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 4049


Просмотр профиля
« Ответ #3 : 13 Март 2013, 13:07:37 »

Дальше можно было не писать.  Смеющийся
Не читал!
Но осуждаю !  Смеющийся
Записан

Всё в прошлом.
sshundrik
Настоящий гродненец
****

Репутация: +17/-11
Offline Offline

Сообщений: 416

Просмотр профиля Email
« Ответ #4 : 13 Март 2013, 18:58:22 »

Пракуратура вызваленай Беларусі будзе выклікаць на сьледства ў справе ўдзелу ў рэпрэсіях супраць нашага народа. Іх чакае заслужанае пакараньне паводле Закону.

Смех в зале. Вот именно это и является беззаконием и репрессиями, уважаемый юристишка Неад. Если на момент совершения деяния действовали одни законы, а потом это деяние признали правонарушением, то ранее совершенное действие не является противоправным.
Записан
Head
Гость
« Ответ #5 : 13 Март 2013, 19:13:57 »

Трэба мадэратара на такіх як вы. Каб выдаляў нікчэмныя паведамленьні.

Пракуратура вызваленай Беларусі будзе выклікаць на сьледства ў справе ўдзелу ў рэпрэсіях супраць нашага народа. Іх чакае заслужанае пакараньне паводле Закону.

Смех в зале. Вот именно это и является беззаконием и репрессиями, уважаемый юристишка Неад. Если на момент совершения деяния действовали одни законы, а потом это деяние признали правонарушением, то ранее совершенное действие не является противоправным.

Ну, сапраўды, Нюрнбэргскі працэс- незаконны. Громкий смех Схавайся.
Записан
sshundrik
Настоящий гродненец
****

Репутация: +17/-11
Offline Offline

Сообщений: 416

Просмотр профиля Email
« Ответ #6 : 14 Март 2013, 19:59:56 »

Ну, сапраўды, Нюрнбэргскі працэс- незаконны.
Ты ваще ничего не рубишь. Немцы совершали насилие и убийства, а разгон митингов не является преступлением.
Записан
AnVas
Древняя китайская мудрость гласит: "НИ СЫ!", что означает: "Будь безмятежен, словно цветок лотоса у подножия храма истины".
Почетный гродненец
*****

Репутация: +75/-5
Offline Offline

Сообщений: 1591


Просмотр профиля
« Ответ #7 : 14 Март 2013, 20:50:45 »

Ну, сапраўды, Нюрнбэргскі працэс- незаконны.
оба-на юристишка опять отжигает. думаешь до войны не было понятия военные преступления и они только появились после ее окончания. Ну ка давай подробнее про это
Записан

Громче всех лают дворняжки...... Молчаливость и выдержка - признак породы.....!!!!!!!
Head
Гость
« Ответ #8 : 14 Март 2013, 22:21:31 »

Ты ваще ничего не рубишь. Немцы совершали насилие и убийства, а разгон митингов не является преступлением.
Ну так, зусім. Смеющийся

оба-на юристишка опять отжигает. думаешь до войны не было понятия военные преступления и они только появились после ее окончания. Ну ка давай подробнее про это
Сам ты юрысцішка. У міжнародным праве такія паняцьці з'явіліся з Жэнеўскімі канвэнцыямі. Але і пад нямецкае заканаўства, хутчэй за ўсё, гэта таксама падпадала. Улада гітлера- нелігітымная была, а паняцьце забойства было з часу з'яўленьня крымінальнага права. Так, што Нюрнбэргскі працэс гэта як працэс люстрацыі ў свабоднай Беларусі- робіцца прыняцьце палажэньня  пасля зьмены ўлады, але яно адпавядае і ранейшаму заканадаўству. Фактычна, гэта, проста, спецыяльныя прававыя акты дзеля аднаўленьня законнасці.
Записан
AnVas
Древняя китайская мудрость гласит: "НИ СЫ!", что означает: "Будь безмятежен, словно цветок лотоса у подножия храма истины".
Почетный гродненец
*****

Репутация: +75/-5
Offline Offline

Сообщений: 1591


Просмотр профиля
« Ответ #9 : 15 Март 2013, 11:45:38 »

У міжнародным праве такія паняцьці з'явіліся з Жэнеўскімі канвэнцыямі.
ну да, ну да,  а первое соглашение Женевской конвенции по раненым солдатам было заключено в 1864 году , по пленным в 1927 году. По ходу с математикой и с историей у тебя тоже проблемы.  Смеющийся
Для твоего общего развития: в соответствии с Версальским мирным договором 1919 года германский император Вильгельм 2 уже тогда был объявлен военным преступником и признан виновным в развязывании мировой войны, и должен был предстать перед международным трибуналом. Но тогда Нидерланды вроде как не выдали его.

Але і пад нямецкае заканаўства, хутчэй за ўсё, гэта таксама падпадала. Улада гітлера- нелігітымная была, а паняцьце забойства было з часу з'яўленьня крымінальнага права. Так, што Нюрнбэргскі працэс гэта як працэс люстрацыі ў свабоднай Беларусі- робіцца прыняцьце палажэньня  пасля зьмены ўлады, але яно адпавядае і ранейшаму заканадаўству. Фактычна, гэта, проста, спецыяльныя прававыя акты дзеля аднаўленьня законнасці.
и причем тут немецкое законодательство? Если мне склероз не изменяет это был международный  судебный процесс, и хоть ты тресни по немецким законам он не мог проводится.
Записан

Громче всех лают дворняжки...... Молчаливость и выдержка - признак породы.....!!!!!!!
КХП-БНФ
Гродненец
**

Репутация: +2/-22
Offline Offline

Сообщений: 165


Лучше Вовы только Саша

Просмотр профиля Email
« Ответ #10 : 15 Март 2013, 12:27:49 »

не мог проводится.
Быстро исправь, а то сейчас Кактус прибежит и будет тыкать тебя носом.
 он жаж лингвист у нас  Смеющийся
Записан

•Наркаман гэта ты. А я прадстаўнік народу.
•Я кармлю народ, каб ён галодны ня быў.
•Я выконваю народную волю сваімі рукамі.
•Я прыйшоў, каб пакараць такіх як ты.
                                                       Head ©
Head
Гость
« Ответ #11 : 15 Март 2013, 20:57:43 »

ну да, ну да,  а первое соглашение Женевской конвенции по раненым солдатам было заключено в 1864 году , по пленным в 1927 году. По ходу с математикой и с историей у тебя тоже проблемы.  
Для твоего общего развития: в соответствии с Версальским мирным договором 1919 года германский император Вильгельм 2 уже тогда был объявлен военным преступником и признан виновным в развязывании мировой войны, и должен был предстать перед международным трибуналом. Но тогда Нидерланды вроде как не выдали его.
І што далей? Мы тут пра палонных, хіба? У цябе во і ёсць праблемы і з матэматыкай, і з гісторыяй, і з юрыспрудэнцыяй.

и причем тут немецкое законодательство? Если мне склероз не изменяет это был международный  судебный процесс, и хоть ты тресни по немецким законам он не мог проводится.
Ты да нейкіх дробнасцяў прыдзіраешся. Ну міжнароднаму хай сабе будзе. Тут не пра гэта размова.

Пра што ішла гаворка- сшундрык казаў, маўляў, мы прымем законы, якіх пры рэжыме не было і ніхто не быў абавязаны іх выконваць. Скажы, калі ласка, ў нашым крымінальным законе няма артыкулу пра тэрарызм? Ці пра забойства, катаваньне, лжэсведчанне ці невыконваньне судьдзямі сваіх абавязкаў? Лукашыстоўская ці савецкая сымболіка будзе забароненая, але ж ніхто не будзе прымяняць дадзеныя артыкулы заднім лікам (барані божа). Можа ён меў на ўвазе закон аб люстрацыі? Г.зн., што той, хто не выконваў свае абавязкі, але яго дзеянні не падпадаюць пад крымінальныя артыкулы і гэта быў палітычны заказ не зможа займаць пасады. Але ніякага супярэчаньня нават дзеючаму рэжымнаму заканадаўству тут ня будзе. А, ну, яшчэ фашыстоўская і камуністычная ідэалёгія будзе забароненая. Мо тут, што не так?

І яшчэ пра "міжнароднае": дадзеныя канвэнцыі, проста, абгаворваюць асобная палажэньні, але сутнасць ня мяняецца- паліць ці растрэльваць людзей бяз законнага прысуду ёсць злачынства (крымінальны кодэкс- забойства). А наконт Вільгельма- дык гэта хутчэй з оперы "гісторыю пішуць пераможцы". Тут яшчэ невядома, хто больш дзеля разьвязваньня вайны зрабіў- Масква ці Бэрлін.
Записан
AnVas
Древняя китайская мудрость гласит: "НИ СЫ!", что означает: "Будь безмятежен, словно цветок лотоса у подножия храма истины".
Почетный гродненец
*****

Репутация: +75/-5
Offline Offline

Сообщений: 1591


Просмотр профиля
« Ответ #12 : 18 Март 2013, 17:31:37 »

Трэба мадэратара на такіх як вы. Каб выдаляў нікчэмныя паведамленьні.

Пракуратура вызваленай Беларусі будзе выклікаць на сьледства ў справе ўдзелу ў рэпрэсіях супраць нашага народа. Іх чакае заслужанае пакараньне паводле Закону.

Смех в зале. Вот именно это и является беззаконием и репрессиями, уважаемый юристишка Неад. Если на момент совершения деяния действовали одни законы, а потом это деяние признали правонарушением, то ранее совершенное действие не является противоправным.

Ну, сапраўды, Нюрнбэргскі працэс- незаконны. Громкий смех Схавайся.

Ага это я придумал про Нюрнбергский процесс  Смеющийся

Юристишка, по какой статье будет уголовное дело за  " ўдзел ў рэпрэсіях супраць нашага народа"  Подмигивающий
Записан

Громче всех лают дворняжки...... Молчаливость и выдержка - признак породы.....!!!!!!!
sshundrik
Настоящий гродненец
****

Репутация: +17/-11
Offline Offline

Сообщений: 416

Просмотр профиля Email
« Ответ #13 : 18 Март 2013, 18:43:30 »

Улада гітлера- нелігітымная была

С какого рожна?
Записан
Head
Гость
« Ответ #14 : 23 Март 2013, 00:15:31 »

Ага это я придумал про Нюрнбергский процесс
Непонимающий

Юристишка, по какой статье будет уголовное дело за  " ўдзел ў рэпрэсіях супраць нашага народа"
Юрысцішка ты сам. А будзе ўсё адпаведна артыкулаў у крымінальным кодэксе.
Записан
Профилей хватит на всехII
Смерть "гопп-змагарам"!
Молодой Гродненец
*

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Сообщений: 16


КГБ_bot

Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #15 : 23 Март 2013, 00:42:14 »

По УК будут судить продажного зеню, если, конечно, он сам доживет и/или себе пулю не пустит.
Записан

Сабачка
Фэнкі й клёны ад гаўцы ДОЛЛІ
Депутат горсовета
*****

Репутация: +319/-54
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 6139


ГАВЭЧКУ ДОЛЛІ ПРЫШЛОСЯ ЎСЬНІЦЬ

Просмотр профиля Email
« Ответ #16 : 23 Март 2013, 00:47:56 »

По УК будут судить продажного зеню, если, конечно, он сам доживет и/или себе пулю не пустит.
за здраду беларусi i ie народу. гавара прасьцей за гасiзм.
Записан

Head
Гость
« Ответ #17 : 23 Март 2013, 01:27:04 »

Хлусьня ды недарэчнасць.
Записан
AnVas
Древняя китайская мудрость гласит: "НИ СЫ!", что означает: "Будь безмятежен, словно цветок лотоса у подножия храма истины".
Почетный гродненец
*****

Репутация: +75/-5
Offline Offline

Сообщений: 1591


Просмотр профиля
« Ответ #18 : 23 Март 2013, 20:26:49 »

А будзе ўсё адпаведна артыкулаў у крымінальным кодэксе.
Вождение верблюда без прав?  Смеющийся Смеющийся Смеющийся Смеющийся Смеющийся Смеющийся
Записан

Громче всех лают дворняжки...... Молчаливость и выдержка - признак породы.....!!!!!!!
Head
Гость
« Ответ #19 : 23 Март 2013, 20:53:44 »

Верблюдаў у нас няма, а робяць тут усякія шмат таго, на што не маюць правоў...
Записан
Бревно
Banned
Гродненец
**

Репутация: +14/-13
Offline Offline

Сообщений: 171


Whiterussia

Просмотр профиля WWW
« Ответ #20 : 24 Март 2013, 17:12:02 »

Хлусьня ды недарэчнасць.
Опять "трызненне?
Твой начальник пусть только попробует сунуться в РБ. Будет отвечать согласно действующему законодательству. Если доживет.
Записан

•Наркаман гэта ты. А я прадстаўнік народу.
•Я кармлю народ, каб ён галодны ня быў.
•Я выконваю народную волю сваімі рукамі.
•Я прыйшоў, каб пакараць такіх як ты.
                                                       Head ©
Head
Гость
« Ответ #21 : 24 Март 2013, 19:51:13 »

Зянон Станіслававіч скончыць сваё жыцьцё на Радзіме. Спадзяюся, што гэта здарыцца пасля рэвалюцыі і ўсталяваньня беларускай улады.

А вось твой і будзе адказваць. Прычым моцна.
Записан
Бревно
Banned
Гродненец
**

Репутация: +14/-13
Offline Offline

Сообщений: 171


Whiterussia

Просмотр профиля WWW
« Ответ #22 : 24 Март 2013, 22:54:17 »

Оранжевые революционеры приезжали с Украины учить наших на "дне воли". И что? Закрыли их на сутки. 
Для свержения существующей власти не достаточно пары десятков фанатиков во главе с тупоголовым начальником, вещающем из-за рубежа.
Неад, ты молод и наивен. Время все расставит на свои места. Чисти зубы и ложись спать.
Записан

•Наркаман гэта ты. А я прадстаўнік народу.
•Я кармлю народ, каб ён галодны ня быў.
•Я выконваю народную волю сваімі рукамі.
•Я прыйшоў, каб пакараць такіх як ты.
                                                       Head ©
Сабачка
Фэнкі й клёны ад гаўцы ДОЛЛІ
Депутат горсовета
*****

Репутация: +319/-54
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 6139


ГАВЭЧКУ ДОЛЛІ ПРЫШЛОСЯ ЎСЬНІЦЬ

Просмотр профиля Email
« Ответ #23 : 24 Март 2013, 23:06:44 »

Записан

Head
Гость
« Ответ #24 : 24 Март 2013, 23:22:54 »

Усе сайты Народнай партыі паведамляюць, што псэўды ладзяць Дзень Волі ў сабачніку, а гэты ідыёт кажа, што гэта ўсё Зянон!  Смеющийся Жаль, канечне, што браты-ўкраінцы папалі так, але ім трэба ведаць, што нельга зьвязвацца з псэўдамі.

Неад, ты молод и наивен. Время все расставит на свои места. Чисти зубы и ложись спать.
І сэнс гэтага зараз дзе?
Записан
Бревно
Banned
Гродненец
**

Репутация: +14/-13
Offline Offline

Сообщений: 171


Whiterussia

Просмотр профиля WWW
« Ответ #25 : 24 Март 2013, 23:26:52 »

так, а как определить псевдо от истинных?

Добавлено: 24 Март 2013, 23:27:37
сам ты к кому себя причисляешь?
Записан

•Наркаман гэта ты. А я прадстаўнік народу.
•Я кармлю народ, каб ён галодны ня быў.
•Я выконваю народную волю сваімі рукамі.
•Я прыйшоў, каб пакараць такіх як ты.
                                                       Head ©
Head
Гость
« Ответ #26 : 24 Март 2013, 23:52:37 »


Шо гэта?

так, а как определить псевдо от истинных?

Добавлено: 24 Март 2013, 22:27:37
сам ты к кому себя причисляешь?
Дык вось ты чытай троху каб зразумець, а то, напэўна, нават не чытая маіх паведмленьняў адказваеш, абы адказаць.
Записан
Сабачка
Фэнкі й клёны ад гаўцы ДОЛЛІ
Депутат горсовета
*****

Репутация: +319/-54
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 6139


ГАВЭЧКУ ДОЛЛІ ПРЫШЛОСЯ ЎСЬНІЦЬ

Просмотр профиля Email
« Ответ #27 : 24 Март 2013, 23:54:51 »

Шо гэта?
Дзень Воли, якому прысвечана дыхтоўка.
Записан

Бревно
Banned
Гродненец
**

Репутация: +14/-13
Offline Offline

Сообщений: 171


Whiterussia

Просмотр профиля WWW
« Ответ #28 : 24 Март 2013, 23:56:37 »

Дык вось ты чытай троху каб зразумець, а то, напэўна, нават не чытая маіх паведмленьняў адказваеш, абы адказаць.
Внимательно готов выслушать. Соглашусь, ранее не читал твои высеры и подобные "жизнь при позднем лукашизме". Впрочем, как и большинство посетителей избы.
Записан

•Наркаман гэта ты. А я прадстаўнік народу.
•Я кармлю народ, каб ён галодны ня быў.
•Я выконваю народную волю сваімі рукамі.
•Я прыйшоў, каб пакараць такіх як ты.
                                                       Head ©
Head
Гость
« Ответ #29 : 11 Апрель 2013, 15:45:52 »

Внимательно готов выслушать. Соглашусь, ранее не читал твои высеры и подобные "жизнь при позднем лукашизме". Впрочем, как и большинство посетителей избы.
Высеры робіш ты. А калі хочаш нешта "выслушать" дык калі ласка- можаш адкрыць гісторыю паведамленьняў.


Беларусы таксама не забудуцца

7 красавіка 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Таемны грэцкі дакумант: Нямеччына павінна выплаціць Грэцыі мільярдныя рэпарацыі”. Камісія грэцкіх экспэртаў падлічыла суму рэпарацый, якія Нямеччына павінна выплаціць Грэцыі за страты, нанесеныя краіне падчас нямецкай акупацыі ў 1941-44 гг. – 162 мільярды эўраў. Пакуль гэта таемны дакумэнт, але грэцкая газэта “То Вімо” апублікавала вытрымкі зь яго. У суму ўключаны страты на аднаўленьне разбураных вайной інфраструктураў, грошы, якія акупаваная Грэцыя была вымушана выдаткоўваць на ўтрыманьне акупацыйных войскаў і адміністрацыі і вымушаных крэдытаў немцам. Пасьля сканчэньня вайны ніхто не падымаў пытаньне рэпарацый.

Наш камэнтар: Што ж, даўно не падымалі пытаньне, але цяпер паднялі – у сувязі з палітыкай Нямеччыны, якой захацелася дамінаваць у Эўропе. Нагадаем, што немцы нанесьлі Грэцыі вялікія матэрыяльныя і чалавечыя страты. Напрыклад, толькі ў Афінах ад голаду і хваробаў за гады вайны памерла 100 тысячаў дзяцей. У гэты час эсэсаўцы і гестапаўцы добра харчаваліся.
Беларусы таксама не забудуцца, што тварылі немцы на нашай зямлі падчас вайны. І што цяпер творыць сучасная ФРГ, усімі сіламі падтрымліваючы гнілую маскоўскую імпэрыю і мясцовы лукашызм зь яго псэўдаапазыцыяй. Беларусы таксама выставяць свой рахунак Берліну.

Юрка Марозаў

Дружба-фройндшафт будзе працягвацца

8 красавіка 2013 г. польская газэта “Rzecpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “У Нямеччыне Пуціна ніхто ня любіць”. Газэта зьвяртае ўвагу на тое, што Пуціна сустракаюць нямецкія СМІ, поўныя абвінавачваньняў у дыктатарскіх замашках у адрас маскоўскага госьця. Назвалі яго, напрыклад, “крыштальна чыстым дыктатарам”. Такая рэакцыя ў асноўным зьвязана з апошнімі дзеяньнямі ў Маскве супраць няўрадавых арганізацый, якія фінансаваліся з замежжа.

Наш камэнтар: Тытул у польскай газэце звонкі, але за ім мала што стаіць. Любяць немцы Пуціна, яшчэ як любяць! Круцяць зь ім і ягонай хунтай шэраг праектаў, патаемна Эўропу падзялілі. На просьбу новага маскоўскага цара падтрымліваюць прамаскоўскую дыктатуру ў Менску разам зь яе псэўдаапазыцыяй, нават дыктатарскую паліцэйшчыну шэраг гадоў вучылі беларусаў біць.
Але вось Пуцін прыціснуў нямецкія фонды, што падсілкоўвалі падстаўную “оппозіцію”. Адразу замітусіліся, загалёкалі, непрыемныя словы пачалі пісаць. Але гэта не надоўга. Дружба-фройндшафт будзе працягвацца, як і раней.

Алесь Хадасевіч

http://www.bielarus.net/archives/2013/04/10/2986
Записан
Страниц  : 2 3 ... 5 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,278 секунд. Запросов: 18.