Гродненский Форум

Детская площадка => Общие вопросы ДП => Тема начата: Беларусачка от 15 Сентябрь 2010, 17:48:23



Название: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Беларусачка от 15 Сентябрь 2010, 17:48:23
Прапаную стварыць БЕЛАРУСКУЮ ДЗІЦЯЧУЮ ПЛЯЦОЎКУ! Каб беларускія дзеткі камунікавалі па-беларуску не толькі ўсям'і, але і ў пясочніцы. Давайце пачнем сустракацца ўсе разам, а як назбіраецца нас шмат, так зможам і па ўзроставых групах падзяліцца. Тэрыторыя пражывання і шпацыру не мае значэння, бо дзеля знаёмства можна і пад'ехаць куды, ці не так? Далучайцеся!!! Майму сынуле 10 месяцаў, але вельмі любіць новыя знаёмствы. І мы жывем у цэнтры.


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Miхaлiнa от 15 Сентябрь 2010, 22:00:08
і дзе прапануеце яе стварыць?


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Frozzy от 15 Сентябрь 2010, 22:33:43
Прабачце, калi ласка, а цi ёсць адметнасьць памiж тым што Вы прапануеце i тым што мы тут робiм усе амаль што чатыры гады запар? Толькi мы гэтае робiм без дзялення на беларускамоуных i iншамоуных матуль i дзяцей. ("у" кароткага нямае у арсенале шрыфтоу)


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Miхaлiнa от 15 Сентябрь 2010, 22:35:02
Frozzy
мне здаецца ты не зусім зразумела пасыл аўтара...


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Frozzy от 15 Сентябрь 2010, 22:41:42
Miхaлiнa, каханая, усё добра я зразумела, алеж дачакаюся адказа аутара :) Папросту заусёды цiкава што новага запрапануе новы чалавек i як на гэтае адгукнецца грамада нашай русскамоунай (але шматнацыянальнай) дзiцячай пляцоукi ;) Пачакаю са спакойнасьцю i супольнага водгука ::)


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Miхaлiнa от 15 Сентябрь 2010, 22:51:02
Frozzy
а я не зразумела, аб якім раздзяленні ты гаворыш. Прынамсі, я не ўбачыла ніякай прапановы раздзяляцца. На п ляцоўцы мамы з рознымі інтарэсамі, хтосьці ходзіць на трэнінгі, хтосьці збіраецца рабіць народныя лялькі, хтосьці сустракаецца ў рэстаранах... Гэта не замінае ўсім існаваць разам на пляцоўцы. Чаму прапанова аб беларускамоўных сутсрэчах выклікала рэакцыю з негатыўным падтэкстам?  ???

Аўтар, напэўна, выкажацца, але я, як чалавек, якого зацікавіла дадзеная прпанова, не хачу, каб яе на корані загнабілі  :-\


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Qvality от 15 Сентябрь 2010, 22:56:25
Ой, девчонки, почитала вас, и поняла, что мне не только уже тяжело понимать бел. язык, но и читать тоже.  Мда.......


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Frozzy от 15 Сентябрь 2010, 23:02:49
Miхaлiнa
Я мела на увазе што прапануецца цэлая пляцоука, а не гурток беларусскай мовы (цi беларускамоуных мацi i дзiця). Толькi да гэтага сваiм пастом я мела дачынення. Вось. Нiякiх другiх мэтау.
А даволi балюча рэагую пасьля пiкетау спадара Астроускага, я з пункту зору гэтай акалічнасьцi, што можа не трэба супраць iсьцi, калi можна побач.


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Miхaлiнa от 15 Сентябрь 2010, 23:05:20
Я думаю, што гэта проста супадзенне, што аўтар ужыла слова "пляцоўка", і ніякае стварэнне альтэрнатыўнай пляцоўкі не мелася на ўвазе. Прынамсі, я так успрыняла.


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Беларусачка от 15 Сентябрь 2010, 23:17:06
О, прыемна бачыць першыя адказы! Ну, простымі словамі, прапаноўваю сустракацца ў рэаліі, каб пашыраць дыяпазон беларускамоўных знаёмых дзіцяці, у першую чаргу. Дзе тэрытарыяльна? Каму як зручней, хаця б у цэнтры. Мы ўжо даўно па музеям ходзім. Айда?


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Альгуня от 16 Сентябрь 2010, 01:13:36
Я думаю, што гэта проста супадзенне, што аўтар ужыла слова "пляцоўка", і ніякае стварэнне альтэрнатыўнай пляцоўкі не мелася на ўвазе. Прынамсі, я так успрыняла.
І я так падумала, што проста супадзенне  ;)


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Frozzy от 16 Сентябрь 2010, 21:13:25
Ну калi гэта толькi супадзенне, то прабачце маю рэзкасьць. Я толькi за.


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Беларусачка от 16 Сентябрь 2010, 22:58:33
Ой, спадарства, ну што за непаразуменні?! Не ведаю, як у вас, а ў мяне сямейныя справы займаюць багата часу, дзіцятка маё бяссоннае як уначы так і ўдзень. Так што на форуме бываць хацелася б часцей, але не ўдаецца... Так што выбачайце за рэдкія адказы.

А пляцоўка, яна ж для таго і заводзіцца, каб кантакты знаходзіць. Тут на сайце віртуальная для дарослых, дзе можна абмяркоўваць моўныя пытанні (білінгвізм і яго рэалізацыя ў межах беларускага менталітэту, адукацыя і навучанне і г.д.). А вышэйшая мэта - стварэнне сапраўднай пляцоўкі (= "пясочніцы") для нашых дзетак. На форуме шмат гурткоў па інтарэсах, так няхай гэтая галіна будзе не шматлікай, але для канкрэтназацікаўленых, хто хоча выхоўваць двухмоўнае пакаленне. Я не хачу паўтарыць вопыт сям'і Астроўскіх  гэтага году, калі на ўвесь горад не знайшлося кампаніі ягонай дачце, што пайшла ў першы клас. Лічыце, я зараз пачынаю шукаць для сына аднакласнікаў і сяброў для моўнага асяроддзя.

Наша сям'я мае шмат цікаўнасцяў. Пакуль у мяне няма часу ўдзельнічаць у адпаведных галінах форуму. А вось у гэтай проста неабходна. Вось будзе вісець гэтая тэма, і няхай не зараз, але знойдуца мае аднадумцы хоць праз пэўны час!


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: lina_ru от 21 Сентябрь 2010, 15:27:12
http://s13.ru/archives/15881


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Smoke_eyes от 21 Сентябрь 2010, 19:57:37
прывітанне ўсім. Даволі цікавая прапанова прагучала ад аўтара тэмы, улічваючы, што з кожным годам людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай, становіцца ўсё менш. А калі дадаць сюды фактар апошніх змен у  граматыцы (на мой погляд змен абсалютна бессэнсоўнах) - думаю людзей, якія ведаюць беларускую мову стане яшчэ менш. На мой сорам павінна прызнацца, мая дачка не ведае роднай мовы (калі не лічыць асобных слоў) :-[. у дзіцячым садку рускамоўная прастора, на вуліцы, у грамадскіх месцах  тое самае. застаецца толькі аб'ядноўвацца ў такія згуртаванні, бо інакш нашыя дзеці ўвогуле не толькі не будуць  карыстацца, але і ведаць мову, на якой размаўляла не адно пакаленне іх продкаў.   

а наконт
http://s13.ru/archives/15881
даволі сумна, але іншага чакаць было б дзіўна...


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Беларусачка от 01 Октябрь 2010, 22:58:54
Э-э-э, сорам мне, хацелася б бываць на форуме часцей.

Smoke_eyes, а вось я не згодна з Вамі ў тым, што карыстальнікаў беларускай мовы становіцца меней. У Менску іх колькасць расце. Вядома, гэта параўнанне за апошнія 5-7 год, а не за 20. Ведаю дакладна, што колькасць беларускіх класаў у Менску расце. І гэта не толькі стабільны набор 2-х класаў у беларускую гімназію ў цэнтры горада. Але і існуючыя класы па перыфірыях. Ведаеце, ў гэтым годзе стала закрадвацца думка аб пераездзе ў сталіцу, каб сын у беларускім асяроддзі выхоўваўся. Наша сям'я можа прапанаваць яму і вялікую колькасць беларускіх кніг,і фарбаванкі, і мульцікі... Але аднагодак, на жаль, не. А менская гімназія нават на выбар замежныя мовы: ангельскую ці кітайскую. Прэстыж. Пажывем - пабачым.

І карыстальнікі беларускай ж з'яўляюцца, калі сам імкнешся да іх. Наша сям'я іх мае, толькі большасць бяздзетныя яшчэ  :).

А, зразумела, я звярнуся са сваёй прапановай ў  галіну "паліт-ізба"! Трэба шукаць і сярод татаў  :).


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Беларусачка от 27 Октябрь 2010, 19:25:16
Ну што, дзяўчаткі неабыякавыя, давайце як-небудзь сустрэнемся ды пагутарым! Прыходзьце ўсе, каму цікава!

Давайце так: хто плануе - пакідайце тут паведамленне з указаннем дню, часу і месца. А там спішамся-стэлефануемся. Я магу:
- на бліжэйшыя выходныя (30-31 кастрычніка), ці пазней у любы дзень без дажджу,
- прыкладна 11-15 гадзін,
- цэнтр.

Чакаю на сустрэчу!



Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Miхaлiнa от 27 Октябрь 2010, 22:09:04
з паліт-ізбы, спадзяюся, нікога не будзе?  ;D


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Беларусачка от 27 Октябрь 2010, 22:19:51
Miхaлiнa, не!!! Мы ж так, дзяўчаткамі з дзіцяткамі. А Вы згодныя? Калі зручна?


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Miхaлiнa от 27 Октябрь 2010, 22:25:18
ну кали збярэцца добрая кампания - чаму не? :)

на гэтым тыдни - дакладна не змагу. а там - трэба будзе пабачыць.


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Беларусачка от 27 Октябрь 2010, 22:38:43
Выдатна! Мне будзе прыемна сустрэцца нават невялікай кампаніяй  ;)


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Альгуня от 28 Октябрь 2010, 15:01:12
Я таксама магу  і хачу ;D
Але не на выходных гэтых. У Якушоўку едзем, дарэчы ;)
А потым - да, будзе бачна ;)


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Беларусачка от 28 Октябрь 2010, 23:57:08
Якушоўка-Свіслач-Каліноўскі... Бальзам на душу... Была толькі аднойчы. У мінулым годзе сядзела на валізках - у радзільню збіралася. У гэтым годзе сабралася ўсёй сям'ёй, з Францішкам, ды толькі адно мяне хвалявала: як жа ён пакакае без гаршку?.. Муж купіў адзін квіток, прапанаваў ехаць нават мне, каб па чарзе было (год - ён, год - я). Ладна, яшчэ год прапушчу, а там - усе разам!!! Альгуня, а вы ўсёй сям'ёй?

Таму і думала ў суботу з кім сустрэцца, каб не так сумна было. Ну, пачакаем.


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Lily от 06 Ноябрь 2010, 00:22:00
а што там у Якушоуке?

видела в садике объявление: исследуется спрос на беларусские группы в дошкольные учреждения
обращаться в отделы образования в своем районе


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Беларусачка от 06 Ноябрь 2010, 01:15:10
Радзіма Кастуся Каліноўскага. Ён там не нарадзіўся, але правёў дзяцінства. Захаваліся рэшткі дому. Там усталяваны памятная дошка і крыж. Свіслач  - унікальнае месца ў межах Беларусі. У гонар нацыянальнага героя вуліцы называюць, а помніка няма ніводнага, нават шыльды, нават у Менску. А ў Свіслачы - іх цэлых 2! Адзін на цэнтральнай вуліцы ў пачатку алеі, другі насупраць семінарыі, дзе ён вучыўся, напрыканцыалеі. А паміж імі: Траўгут, Леніні Сталін... Вось на Дзяды туды і ездзяць гарадзенцы і астатнія жадаючыя аддаць дань памяці героям. Вось тут можаце глянуць: http://new.racyja.com/news/u-svislachy-ushanavali-pamyats-paustantsau-kalinouskaga-fota

А пра дзіцячыя садкі чулі, даўно запісаліся, і адразу ў два раёны. У ленінскім раёне нас і ў базу занеслі, і зацікавіліся. А ў кастрычніцкім, куды адносімся, я павінна была сама на палях пазначыць мову, таму ня ўпэўнена, што змогуць арганізаваць. Але мы (не - нас) знайшлі ўжо адны выпадковыя прыхільнікі, так што спадзяемся на лепшае і працуем над гэтым. Дарэчы, тая дзяўчынка з рускай сям'і, але тата хоча, каб дзіця адразу 2 мовы ведала.


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Альгуня от 06 Ноябрь 2010, 01:31:44
Фотка малога з Якушоўкі. Шмат людзей шкадавалі, дарэчы, што не ўзялі малых з сабою:)
Скрытый текст (нажмите, чтобы показать/спрятать)


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Беларусачка от 06 Ноябрь 2010, 21:31:33
Ха, я гэты ж камень з сабою хацела выкласці, ды спазнілася...


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Lily от 06 Ноябрь 2010, 23:11:12
Ха, я гэты ж камень з сабою хацела выкласці, ды спазнілася...
ничога, выкладвайце )


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Беларусачка от 11 Ноябрь 2010, 01:33:21
Ну што ж гэты валун кланаваць, хапае на Беларусі і іншых славутых месцаў, дзе павінен пабываць любы беларус. Для мяне такім месцам з'яўляецца Зэльва, дзе жыла апошнія свае дні Ларыса Геніюш, там і пахавана. На фота справа ад помніку бачна акенца ў жоўтым доміку - гэта яе. У Зэльву, у адрозненні ад Свіслачы-Якушоўкі, дзяцей прывозяць даволі шмат, але гэта, думаю, з-за сезону, у жніўні ж цёпла. Мы Францішка на наступны год абавязкова павязем. Сапраўды, туды кожнаму АБАВЯЗКОВА трэба зазірнуць...


Название: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА
Отправлено: Беларусачка от 16 Ноябрь 2010, 01:12:03
Ну, вось і на нашай беларускай пляцоўцы адбылася першая сустрэча. Адзіныя (дужа спадзяюся - пакуль што) знойдзеныя на форуме беларускія хлопчыкі нарэшче пазнаёміліся. Пакуль мамы гарбатнічалі са слодычамі і размовамі, мой Францішак дужа аптымістычна камунікаваў з Ярашам, сынам Amelia.by. Наша котка Руся таксама часам далучалася да гульняў. Фоткі атрымаліся не самыя якасныя, бо ўсе яны па чарзе рухаліся...

1. Францішак вучыць Яраша збіраць пірамідку, той уважліва назірае.

2. Яраш на Францішку, але той трушчыць печыва і не звяртае ўвагі на нязручнасці.

3. Памяняліся: Францішак на Ярашу.

Чакаем на новыя знаёмствы!!!