Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
21 Май 2024, 08:34:32
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Другие вероисповедания > Тема: Re: УНІЯ
(Модераторы: Админ, ПЕТРОВИЧ) > Тема:

Сообщение #2288264

Страниц  : 1 ... 5 6 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: УНІЯ  (Прочитано 138745 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #180 : 10 Апрель 2009, 20:43:55 »



Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на сьвята Пасхі Хрыстовай 2009 году 

Вялебныя Айцы сьвятаслужыцелі!
Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!
Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!

1. У сьвяточныя дні Сьвятой Пасхі Хрыстовай пакланяемся Крыжу і славім Уваскрасеньне Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста. Уваскрасеньня нельга аддзяляць ад Крыжа, а Крыжа – ад Уваскрасеньня, бо Ўваскрасеньне Гасподняе – гэта сьвята перамогі над сьмерцю, а Крыж – гэта знак гэтае перамогі.

Сьвяты Ян з Дамаску пісаў: “Не чымсьці іншым, як толькі Крыжом Госпада нашага Ісуса Хрыста сьмерць была зьнішчаная, грэх прабацькоўскі – ачышчаны, пекла – пазбаўленае сваёй здабычы, і даравана ўваскрасеньне. Менавіта ім вяртаемся мы да першапачатковага шчасьлівага стану, ім адчыненыя брамы раю, праз яго нашая прырода села праваруч Бога і мы зрабіліся дзецьмі Божымі і спадкаемцамі Яго. Усё гэта зроблена Крыжом”.

У Крыжы праявілася ўсемагутнасьць Божая. У Крыжы бачым мы ўжо не сьмерць, а перамогу над сьмерцю, Ўваскрасеньне Хрыстовае і знак агульнага ўваскрасеньня ўсіх тых, што вераць у Хрыста. Для нас, хрысьціянаў, гэта знак надзеі і знак жыцьця, і менавіта гэта мы вызнаем, калі ўшаноўваем Крыж Хрыстовы, калі робім знак сьвятога Крыжа, калі носім гэты знак не толькі ў сэрцах, але і яўна на целах нашых.

Такім чынам мы сьведчым, што Ісус Хрыстос – Збаўца і Пераможца сьмерці, Той, Хто ўцелавіўся, прынёс Добрую Вестку – Сьвятое Евангельле, памёр дзеля нас і ўваскрос, каб мы мелі вечнае жыцьцё.


2. Старажытная традыцыя Ўсходняй Царквы навучае нас, што праз сьмерць Хрыста на Крыжы мы ўваходзім у Таямніцу Ўваскрасеньня і Зыходу Сьвятога Духа. Паміраючы на Крыжы, Ісус Хрыстос перадаў Царкве Духа Сьвятога (пар. Ян 19,30), які ажыўляе Царкву заўжды, а асабліва у час выпрабаваньняў і перасьледу.

Таму ў сьвятле жыватворчага, духаноснага Крыжа Гасподняга і сьветлага Ўваскрасеньня мы глядзім на балесныя падзеі гісторыі нашай Царквы.

Некалькі тыдняў таму - 24 лютага 2009 г. мінула 170 гадоў ад так званага "сабору" у Полацку ў 1839 г., на якім некаторыя царкоўныя дзеячы Ўніяцкай Царквы – пад націскам расейскіх царскіх уладаў – абвясьцілі ліквідацыю гэтай Царквы праз яе далучэньне да дзяржаўнай Царквы Расійскай Імперыі. А 25 сакавіка 1839 г. цар Мікалай І пацьвердзіў гэтую ліквідацыю.

Але пасля Першай сусьветнай вайны Ўсходняя Каталіцкая Царква візантыйска-славянскага абраду адрадзілася ў Заходняй Беларусі, дзе ў міжваенны час існавала больш за 30 парафіяў. Іх духова апякаў Апостальскі Візітатар блаславёны сьвятамучанік Уладыка Мікалай Чарнецкі, руплівы пастыр, які цярпеў у сталінскіх лагерах. 50 год ад ягонай сьмерці мы адзначалі некалькі дзён таму - 2 красавіка 2009 г.

Гэтага ж блаславёнага Ўладыку Мікалая на пачатку ІІ Сусьветнай вайны, у 1939 г., Львоўскі грэка-каталіцкі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі прызначыў Экзархам для грэка-католікаў Беларусі. Год пазьней (у 1940 г.) Экзархам беларускіх грэка-католікаў быў прызначаны мітрапалітам Андрэем а. Антон Неманцэвіч. І яму таксама выпала ўвайсьці на крыжовы шлях мучаніцтва. Экзарх Антон неўзабаве ў 1942 г. быў арыштаваны нямецкім нацысцкім SD і ў 1943 г. загінуў мучаніцкай сьмерцю ў Менску.

Мы глыбока верым, што праз мучаніцкі подзьвіг блаславёнага Ўладыкі Мікалая і сьветлай памяці Экзарха Антона, а таксама праз умацаваных Духам Сьвятым адважных ды руплівых безыменных сьвятароў, манахаў, манахіняў і сьвецкіх вернікаў, якія ў час савецкага перасьледу маліліся падпольна ў Слоніме, Лагішыне, Пінску ды іншых мясьцінах, нашая Царква захавала пераемнасьць аж да часу, калі ўжо ў сувярэннай Рэспубліцы Беларусь ў 1990 грэка-каталіцкія парафіі змаглі аднавіць душпастырскую дзейнасьць. Жыватворчы і духаносны Крыж Хрыста стаў сапраўды знакам перамогі.


3. Браты і Сёстры!
Сьвята Пасхі Хрыстовай яшчэ раз дае нам магчымасьць аднавіць еднасьць з Хрыстом, стаяць ля Ягонага жыватворчага Крыжа і ў моцы Сьвятога Духа сьпяваць гімн Уваскрасеньня, бо Хрыстос уваскрос і Ён з намі ва ўсе дні ажно да сканчэньня веку.

Глыбей разумець гэтую парадаксальную Таямніцу дазваляе нам Сьвятое Евангельле. Таму ўсім вернікам нашае Царквы ды усім людзям добрай волі ў нашай Бацькаўшчыне жадаем, каб у час сьвятаў Пасхі Хрыстовай захацелі уважліва і пабожна чытаць Сьвятое Евангельле на роднай беларускай мове.

Хочам сардэчна прывітаць са сьвятам Пасхі Гасподняй усіх, хто яе сьвяткуе паводле новага календара: грэка-католікаў, братоў рыма-католікаў, братоў пратэстантаў.

Братам праваслаўным, якія будуць сьвяткаваць Пасху паводле юліянскага календара, жадаем добрага вялікапоснага духовага подзьвігу.

Усім жадаем багатых дароў міру, радасьці, надзеі ды любові ад Уваскрослага Хрыста і вітаем сьвяточным вітаньнем: Хрыстос уваскрос - сапраўды ўваскрос!


Менск, Пасха Гасподняя 2009 году.

+Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек)
Апостальскі Візітатар
для грэка-католікаў Беларусі

http://svjazep.org/index.php?newsid=571
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 1 ... 5 6 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,08 секунд. Запросов: 19.