Вось, гарадзенцы, як трэба абараняць зялёнае багацьце!
У Бабруйску 80-гадовая бабуля абвясціла «сядзячую» забастоўкуПенсіянерцы ўдалося абараніць дрэва ў сваім двары.
Яскравы прыклад цвёрдай грамадзянскай пазіцыі паказала 80-гадовая пенсіянерка, якая вырашыла не дапусціць знішчэння дрэва ў двары дома №56 па вуліцы Інтэрнацыянальнай у Бабруйску, дзе заняліся рэканструкцыяй цеплатрасы. Трубы праходзілі якраз уздоўж алеі дрэў, якім ужо па 30-40 гадоў.
«Карані, вядома ж, пашкодзілі, але ў дрэў усё ж такі ёсць шанец выжыць, а ў жыхароў дома - захаваць зеляніну ў двары, - распавядае чытач «Вечернего Бобруйска». - Але толькі аднаму жыхару стала страшна: а раптам дрэвы ўпадуць на яго зашклёны балкон і паламаюць рамы. Лепш спілаваць і спаць спакойна».
У інстанцыі паляцела скарга, і было прынятае рашэнне дрэвы спілаваць. Прыехалі супрацоўнікі з ЖЭУ-2 з бензапілой і разрэзалі на бярвёны 40-гадовую бярозу. На наступны дзень раніцай яны вярнулася пілаваць каштан, які стаіць побач. Але ў дрэў з'явіўся абаронца - 80-гадовая бабуля, якая жыве ў гэтым доме з моманту пабудовы і якая сваімі рукамі іх саджала, палівала і выходжвала. Яна сядзела на лаўцы пад каштанам і са слязьмі маліла не знішчаць каштан. Прыехалі чыноўнікі, прад'явілі копіі дакументаў аб рашэнні спілаваць бярозу і каштан, т. к. яны ўяўляюць небяспеку.
А бабуля ўпарта сядзела на лаўцы пад каштанам і зноў прасіла: «Дзеткі, рашэнне можна зрабіць і перарабіць, а дрэву, каб вырасці, трэба 20-30 гадоў. Не пілуеце, можа, выжыве мой каштан. Ну а калі ўжо пачне сохнуць, я вам першая патэлефаную, тады і спілуеце».
Тады выклікалі міліцыю. Прадстаўнікі праваахоўных органаў ветліва і карэктна ўгаворвалі бабулю перасесці на іншую лаўку. Але бабуля была непахісная. І выстаяла - у прамым сэнсе гэтага слова. Лаўку ў яе адабралі, і яна стаяла, прыхінуўшыся спіной да ствала свайго каштана.
«Так, з бабулямі змагацца цяжка, - завяршае свой аповяд жыхар Бабруйска. - Таму ўсе вырашылі з'ехаць. Каштан пакінулі... пакуль. Чым скончыцца гэтая гісторыя, невядома: можа, дадуць дрэву выжыць, а можа, спілуюць…»
http://чарт.org/be/news/2013/7/29/73013/А ёсць жа цэлая партыя- "Зялёныя"... Дык вось, тут адна бабуля зрабіла больш, чым уся гэтая партыя за апошні час...